Падзеі

1 студзеня: Сетка ARPANET афіцыйна перайшла на пратакол TCP/IP. 26 студзеня: Выпушчана праграма электронных табліц Lotus 1-2-3. 6 сакавіка: Кампанія Motorola выпусціла DynaTAC 8000X — першы ў свеце камерцыйны партатыўны мабільны тэлефон. 8 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган у публічным выступленні назваў СССР «імперыяй зла». 23 сакавіка: Рональд Рэйган абвясціў пра пачатак «Стратэгічнай абарончай ініцыятывы», накіраванай на стварэнне сістэмы супрацьракетнай абароны ў космасе. 14 красавіка: Пачатак продажу радыётэлефонаў у Вялікабрытаніі. 16 красавіка: Студэнты-беларусы ў Варшаве ў межах Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) стварылі Раду культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці. 18 красавіка: Здзейснена тэрарыстычная атака на амерыканскае пасольства ў Бейруце. 2 мая: Стыў Дэвіс выйграў чэмпіянат свету па снукеры. 20 мая: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье. 25 мая: Прэм’ера фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая». 5 чэрвеня: Каля Ульянаўска на Волзе круізны цеплаход «Аляксандр Сувораў» урэзаўся ў мост, загінулі больш за 170 чалавек. 16 чэрвеня: Папа Рымскі Ян Павел II прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу. 29 чэрвеня: Улады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству зямлю і будынак пад беларускі музей. 22 ліпеня: У Польшчы адменена ваеннае становішча. 1 верасня: Савецкія вайскоўцы збілі над Сахалінам паўднёвакарэйскі самалёт Boeing, загінулі 269 пасажыраў і члены экіпажа. 25 кастрычніка: Амерыканскія войскі ўварваліся на Грэнаду, каб ліквідаваць прасавецкі рэжым. 27 лістапада: Калумбійскі Боінг 747 разбіўся каля мадрыдскага аэрапорта Барахас, загінула 183 чал.

Нарадзіліся 18 сакавіка: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец 15 красавіка: Алісэ Брага, бразільская актрыса 26 красавіка: Джэсіка Лінч, амерыканская ваеннаслужачая 13 мая: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак 19 чэрвеня: Марк Сэлбі, англійскі прафесійны гулец у снукер 27 чэрвеня: Алсу, расійская эстрадная спявачка 16 кастрычніка: Ларын, шведская спявачка

Памерлі 27 студзеня: Луі дэ Фюнес, французскі акцёр (нар.31.7.1914) 9 сакавіка: Ульф фон Эйлер, шведскі фізіёлаг і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (нар. 7.2.1905) 18 мая: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 5.5.1917) 14 мая: Ф.А. Абрамаў, рускі пісьменнік (нар. 20.2.1920) 12 чэрвеня: Норма Шырэр, амерыканская актрыса (нар. 10.8.1902) 29 ліпеня: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр (нар. 22.2.1900) 10 верасня: Фелікс Блох, швейцарскі фізік (нар. 23.10.1905) 25 верасня: Леапольд III, кароль Бельгіі (нар. 3.11.1901)