Падзеі

17 студзеня: У штаце Арызона (ЗША) знойдзены самы вялікі ў свеце кактус — вышыня 17 м 62 см. 20 лютага: Сесія народных дэпутатаў Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці звярнулася да Вярхоўных Саветаў Армянскай ССР, Азербайджанскай ССР і СССР з просьбай разгледзець пытанне пра перадачу вобласці ў склад Арменіі.

13 сакавіка: Адкрыты для руху тунэль «Сэйкан», што злучыў астравы Хансю і Хакайда. 3 чэрвеня: У газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці». 3 ліпеня: Амерыканскі фрэгат збіў над Персідскім залівам іранскі грамадзянскі самалёт з 290 пасажырамі на борце. 17 верасня: Летнія Алімпійскія гульні 1988 адкрыліся ў Сеуле. 16 кастрычніка: На цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла «Рабыня Ізаўра» — першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні. 17 кастрычніка: У Лондане ўпершыню выканана 10-я сімфонія Людвіга ван Бетховена, якую доўгі час не маглі знайсці. 19 кастрычніка: У мінскім Доме кіно (цяпер касцёл Святога Сымона і Святой Алены) адбыўся сход, які стварыў арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне». 30 кастрычніка: Мітынг-рэквіем «Дзяды» ў Мінску быў разагнаны міліцыяй. 26 лістапада: 1-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася ў Заходнім Берліне. 7 снежня: Спітакскае землетрасенне ў Арменіі. 17 снежня: Адбыўся І з’езд Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы. 21 снежня: Над Шатландыяй тэрарыстамі ўзарваны пасажырскі самалёт авіякампаніі «Пан Амерыкэн». 24 снежня: Відэагульня «Mega Man 2» выйшла ў Японіі.

Нарадзіліся 8 сакавіка: Фані Вэле-Стран Хурн, нарвежская біятланістка і лыжніца 27 мая: Сяргей Леанідавіч Лагун, беларускі цяжкаатлет 4 кастрычніка: Дэрык Роўз, амерыканскі баскетбаліст

Памерлі 11 студзеня: Ісідар Айзек Рабі, амерыканскі фізік 17 жніўня: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана 23 верасня: Цібар Сэкель, падарожнік, пісьменнік 16 кастрычніка: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт 25 лістапада: Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтэса