Падзеі Распад СССР
Студзень
7 студзеня: Пастановай урада Беларусі дні святкавання Раства 25 снежня і 7 студзеня абвешчаны непрацоўнымі днямі. 13 студзеня: Савецкія войскі штурмам узялі будынак тэлецэнтра ў Вільні. 15 студзеня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе над Ціхім акіянам. У Мінску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй. 17 студзеня: Авіяцыя шматнацыянальных сіл пачала паветраную наступальную аперацыю супраць Ірака ў ходзе вайны ў Персідскім заліве. 30 студзеня: Прэм’ера фільма «Маўчанне ягнят» адбылася ў Нью-Ёрку.
Люты
24 лютага: Шматнацыянальныя сілы пачынаюць наземнае наступленне ў ходзе вайны ў Персідскім заліве. 25 лютага: Іракская ракета падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя. 26 лютага: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт. 28 лютага: Вайна ў Персідскім заліве скончана.
Сакавік 5 сакавіка: Прайшлі парламенцкія выбары ў Грэнландыі. 17 сакавіка: Адбыўся агульнасаюзны рэферэндум, большасць грамадзян БССР прагаласавала за захаванне Савецкага Саюза. 24 сакавіка: Завяршыўся II з’езд БНФ у Мінску. 31 сакавіка: Адбыўся ваенны інцыдэнт каля Плітвіцкіх азёр, пачатак вайны ў Харватыі.
Красавік 3 красавіка: Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску, пачатак Красавіцкіх забастовак у Беларусі. 9 красавіка: Грузія абвясціла незалежнасць. 13 красавіка: Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія. 24 красавіка: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
Май 6 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 1991 завяршыўся перамогай англічаніна Джона Пэрата. 7 мая: Выйшла Mac OS System 7. 19 мая: У Харватыі адбыўся рэферэндум аб незалежнасці. 24 мая: Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі. 25 мая: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў. 30 мая: Выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»
Чэрвень 12 чэрвеня: Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі. На референдуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург. 25 чэрвеня: Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць. Улады Харватыі прынялі дэкларацыю незалежнасці. 27 чэрвеня: Пачаўся ўзброены канфлікт паміж Славеніяй і Югаславіяй.
Ліпень
7 ліпеня: Завяршылася Дзесяцідзённая вайна паміж Славеніяй і Югаславіяй. 11 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе ў Цэнтральнай Амерыцы. 31 ліпеня: Група байцоў савецкага АМАПа здзейсніла напад на мытны пункт пад Меднікамі, 7 літоўскіх афіцэраў былі забіты.
Жнівень
18 жніўня: Падзенне аўтобуса пад Хацежынам стала найбуйнейшым дарожна-транспартным здарэннем у гісторыі Беларусі. 19 жніўня: Пачаўся Жнівеньскі путч, абвяшчана надзвычайнае становішча ў Маскве, Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў фактычна адхілены ад пасады ў рэзідэнцыі ў Крыме. 22 жніўня: Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву. Прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын выступіў на мітынгу каля Дома Саветаў. 24 жніўня: Украіна абвясціла незалежнасць. Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС. 25 жніўня: Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ. 26 жніўня: Закон аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР. 27 жніўня: Парламент Малдовы прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці. 30 жніўня: Абвешчана незалежнасць Азербайджана. 31 жніўня: Кыргызстан абвясціў аб незалежнасці.
Верасень
1 верасня: Аб’яўлены суверэнітэт Узбекістана. 2 верасня: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы. 4 верасня: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой». 5 верасня: З’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека. 6 верасня: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі. 8 верасня: Былая югаслаўская рэспубліка Македонія атрымала незалежнасць. 14 верасня: Завяршыўся 48-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «» рэжысёра Мікіты Міхалкова. 16 верасня: Утвораны нацыянальны парк «Белавежская пушча». 19 верасня: Прыняцце новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь: і дзяржаўных сімвалаў (герба Пагоня і бела-чырвона-белага сцяга). 21 верасня: На рэферэндуме ў Арменіі большасць выказалася за выхад са складу СССР.
Кастрычнік 7 кастрычніка: Ваенна-паветраныя сілы Югаславіі здзейснілі бамбардзіроўку будынку ўрада Харватыі ў Заграбе. 18 кастрычніка: Прыняцце Закона аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь 27 кастрычніка: Туркменістан абвясціў незалежнасць.
Лістапад 18 лістапада: Войскі Югаслаўскай народнай арміі авалодалі горадам Вукаварам.
Снежань
1 снежня: Ва Украіне праведзены рэферэндум па пытанні незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў. На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне перамогу атрымаў Леанід Краўчук. На рэферэндуме ўхвалена незалежнасць самаабвешчанай ПМР. 8 снежня: Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання. Стварэнне СНД. На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымаў Мірча Снегур. 9 снежня: Плошчы каля Дома ўрада ў Мінску нададзена назва Плошча Незалежнасці. 11 снежня: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь». 14 снежня: Створана грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын». 15 снежня: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове. 16 снежня: Казахстан абвясціў незалежнасць. 21 снежня: Кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР. 22 снежня: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі. 24 снежня: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза, ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Саладкоў. 25 снежня: Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады Прэзідэнта СССР. 27 снежня: В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай. 28 снежня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША.
Нарадзіліся 24 студзеня: Жан Белянюк, украінскі спартсмен і палітык. 15 красавіка: Анастасія Віннікава, беларуская спявачка.
Памерлі
7 студзеня: Кандрат Крапіва, беларускі паэт (нар. 5.3.1896) 11 студзеня: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік 17 студзеня: Улаф V, кароль Нарвегіі 30 студзеня: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскіх прэмій па фізіцы (нар. 23.5.1908) 9 лютага: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар. 11.3.1911) 12 сакавіка: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік 12 сакавіка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1967 (нар. 30.10.1900) 7 ліпеня: Міхась Рудкоўскі, савецкі беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936) 14 ліпеня: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР (нар. 5.7.1939) 30 жніўня: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар 3 верасня: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр 7 верасня:Эдвін Макмілан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1951 (нар.18.9.1907) 28 верасня: Майлс Дэйвіс, амерыканскі джазавы музыкант 27 кастрычніка: Пейке Кох, нідэрландскі мастак 24 лістапада: Фрэдзі Меркуры, англійскі спявак і музыкант, вакаліст рок-гурта «Queen» (нар. 5.9.1946) 20 снежня: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта