Падзеі Студзень
1 студзеня: Да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя. 19 студзеня: Расійскія войскі выйшлі ў цэнтр Грознага і захапілі Прэзідэнцкі палац.
Люты 13 лютага: У станіцы Сляпцоўскай (Інгушэція) прайшлі перамовы паміж камандуючым расійскай групоўкай войск Анатолем Куліковым і начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл Чачні Асланам Масхадавым.
Сакавік 6 сакавіка: Пасля адступлення атрада сепаратыстаў чачэнскага палявога камандзіра Шаміля Басаева горад Грозны цалкам перайшоў пад кантроль расійскіх узброеных сіл. 20 сакавіка: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары — рэлігійная секта Аум Сінрыкё. 26 сакавіка: Увайшла ў сілу Шэнгенская дамова, падпісаная 14 чэрвеня 1985 года пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіяй).
Красавік 12 красавіка: Збіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі. 28 красавіка: У Маладзечне выйшаў 1-ы нумар тыднёвіка «Рэгіянальная газета». 30 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1995 завяршыўся перамогай шатландца Стывена Хендры.
Май 4 мая: Прыняты Закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь». 7 мая: На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў Жак Шырак. 14 мая: Рэферэндум па пытаннях надання рускай мовы роўнага статусу з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. 17 мая: Створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Чэрвень 14 чэрвеня: Тэрарыстычны атрад Шаміля Басаева захапіў у закладнікі каля 1600 чалавек у бальніцы горада Будзёнаўска.
Ліпень 11 ліпеня: Выйшаў першы нумар газеты «Народная воля». 28 ліпеня: Прэм’ера балета «Страсці» («Рагнеда») адбылася на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Жнівень 10 жніўня: Рэспубліка Сербская Краіна занята харвацкімі войскамі і спыніла існаванне. 16 жніўня: Прайшоў рэферэндум аб незалежнасці Бермудскіх астравоў ад Вялікабрытаніі, прыхільнікі незалежнасці пацярпелі паражэнне. 24 жніўня: Карпарацыя Microsoft выпусціла ў продаж аперацыйную сістэму Windows 95.
Верасень 2 верасня: Зала славутасцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлендзе, Агайа. 12 верасня: Збіццё паветранага шара D-Caribbean над Беларуссю ў Бярозаўскім раёне. 26 верасня: Украіна прынятая ў Савет Еўропы.
Кастрычнік 15 кастрычніка: Садам Хусейн адтрымоўвае 99,96 % галасоў на прэзіденскіх выбарах у Іраку. 28 кастрычніка: Антоніу Гутэрыш узначаліў урад Партугаліі.
Лістапад 4 лістапада: Прэм’ер-міністр Ізраіля Іцхак Рабін забіты на мітынгу ў Тэль-Авіве.
Снежань 14 снежня: Лідарамі Югаславіі (С. Мілошавіч), Харватыі (Ф. Туджман) і баснійскіх мусульман (А. Ізетбегавіч) падпісаны Дэйтанскі дагавор.
Нарадзіліся 13 сакавіка: Мікаэла Шыфрын, амерыканская гарналыжніца. 15 мая: Ксенія Сітнік, беларуская спявачка, тэлевядучая, журналіст. 20 лістапада: Кацярына Рэзнік, украінская спартсменка.
Памерлі 18 лютага: Заір Азгур, савецкі і беларускі скульптар. Народны мастак БССР (1944), Народны мастак СССР. 25 красавіка: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса. 29 чэрвеня: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса. 5 ліпеня: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік і перакладчык (нар. 1936). 7 жніўня: Максім Танк, беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). 4 лістапада: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст. 22 снежня: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977).