Падзеі
Студзень 1 студзеня: Набыла моц Маастрыхцкая дамова аб Еўрапейскім Саюзе. 5 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чэхіяй. 9 студзеня: Будынак мінскага Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Мінска. 14 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны са Славакіяй. 20 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Македоніяй. 21 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам, Туркменістанам і Узбекістанам.
Люты 16 лютага: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Мальтай.
Сакавік 6 сакавіка: У Стамбуле падпісана Канвенцыя краін Чарнаморскага рэгіёна аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі. 18 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
Красавік 12 красавіка: Адбылося адкрыццё першай экспазіцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка.
Май
1 мая: У Маскве падчас вулічнай маніфестацыі камуністаў і прыхільнікаў Вярхоўнага Савета адбыліся масавыя беспарадкі. 3 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 1993 завяршыўся на арэне тэатра Крусібл у Шэфілдзе, пераможцам стаў шатландзец Стывен Хендры. 11 мая: На Замкавай гары ў Тураве ўсталяваны помнік у гонар Кірылы Тураўскага. 30 мая: Завяршыўся XXXII з’езд КПБ, аб’яднаўчы з Партыяй камуністаў беларускай.
Чэрвень 11 чэрвеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Азербайджанам і Арменіяй.
Ліпень
8 ліпеня: У Мінску пачаўся I з’езд беларусаў свету. 17 ліпеня: Музычны фестываль «Басовішча» завяршыўся ў Гарадку на Беласточчыне, тры ўзнагароды атрымаў гітарыст Слава Корань.
Жнівень
26 жніўня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сірыяй. 28 жніўня: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Галілеа» выявіла, што астэроід Іда мае ўласны спадарожнік.
Верасень 1 верасня: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын часова адхіліў ад выканання абавязкаў віцэ-прэзідэнта Аляксандра Руцкога. 5 верасня: На Венецыянскім кінафестывалі адбылася прэм’ера фільма «Тры колеры: Сіні» рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. 11 верасня: Кангрэс народа Беларусі — сход прадстаўнікоў камуністычных і прарасійскіх арганізацый адбыўся ў Мінску. 21 верасня: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын прадпісаў З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнаму савету Расійскай Федэрацыі спыніць сваю дзейнасць, у краіне пачаўся канстытуцыйны крызіс.
Кастрычнік
4 кастрычніка: Абаронцы расійскага парламента пачалі пакідаць падпалены будынак, здаючы зброю. 8 кастрычніка: ААН адмяніла ўсе санкцыі супраць ПАР. 23 кастрычніка: Выбух на Шэнкіл-роўд у Белфасце здзейснены Часовай Ірландскай рэспубліканскай арміяй з мэтай знішчэння кіраўніцтва групоўкі «Асацыяцыя абароны Ольстэра».
Лістапад 1 лістапада: Уступіў у сілу Маастрыхцкі дагавор аб Еўрапейскім Саюзе. 30 лістапада: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Снежань 6 снежня: У Германіі былы начальнік разведкі ГДР Маркус Вольф прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі, але выпушчаны пад заклад.
Нарадзіліся 2 лістапада: Кацярына Бахвалава (Андрэева), беларуская журналістка. 15 лістапада: Меліціна Станюта, беларуская гімнастка.
Памерлі 6 студзеня: Рудольф Нурыеў, артыст балета (нар. 17.4.1938) 27 лютага: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса 31 ліпеня: Бадуэн I, кароль Бельгіі 28 кастрычніка: Юрый Міхайлавіч Лотман, савецкі літаразнавец 29 кастрычніка: Сяргей Карніловіч, дзеяч беларускай эміграцыі 30 кастрычніка: Мікалай Пятровіч Цішакін, беларускі акцёр 31 кастрычніка: Федэрыка Феліні, італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр (нар. 20.1.1920)