Падзеі Студзень 1 студзеня: Створаны Слонімскі драматычны тэатр. 14 студзеня: У Мінску заснаваны Нацыянальны гуманітарны ліцэй. 15 студзеня: У Парыжы прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. 26 студзеня: Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах». Абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.

Люты

1 лютага: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродку перамяшчэння касманаўта. 4 лютага: У Маскве прайшла 300-тысячная дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных рэформ — буйнейшая за ўсю гісторыю СССР. 10 лютага: Утварэнне перадвыбарчага Беларускага дэмакратычнага блока з ініцыятывы Беларускага народнага фронту. У Беластоку адбыўся ўстаноўчы кангрэс Беларускага дэмакратычнага аб’яднання. 12 лютага: Масавыя беспарадкі ў Душанбэ, дэманстранты прарваліся ў будынак ЦК КП Таджыкістана і падпалілі яго. 13 лютага: Падпісана пагадненне пра аб’яднанне дзвюх частак Германіі — заходняй і ўсходняй. 19 лютага: Адбыўся першы выпуск Adobe Photoshop. 21 лютага: Намібія абвешчана незалежнай дзяржавай. 25 лютага: На плошчы Леніна ў Мінску адбыўся мітынг Беларускага народнага фронту. 26 лютага: Пачаўся вывад савецкіх войск з тэрыторыі Чэхаславакіі.

Сакавік 4 сакавіка: Адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР XII склікання, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў БССР. 6 сакавіка: У Мінску было створана Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». 11 сакавіка: Вярхоўны Савет прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы. 15 сакавіка: З’ездам народных дэпутатаў СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў абраны на пасаду Прэзідэнта СССР. 21 сакавіка: Абвешчана незалежнасць Намібіі.

Красавік 5 красавіка: Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі. 8 красавіка: Амерыканскі тэлесерыял «Твін Пікс» упершыню выйшаў у эфір. 22 красавіка: Адбыліся паўторныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР XII склікання. 24 красавіка: Закон «Аб мовах народаў СССР» вызначыў рускую мову афіцыйнай, да гэтага дэ-юрэ ў СССР не было афіцыйнай мовы. 29 красавіка: Чэмпіянат свету па снукеры 1990 завяршыўся перамогай шатландца Стывена Хендры.

Май 4 мая: Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. 17 мая: Гомасексуальнасць выключана з Міжнародная класіфікацыі хвароб. 22 мая: Аб’яднанне Паўночнага Емена і Паўднёвага Емена ў адзіную дзяржаву. 29 мая: Барыс Ельцын абраны старшынём Вярхоўнага Савета РСФСР.

Чэрвень

1 чэрвеня: Прэзідэнт ЗША Джордж Буш і савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў падпісалі дагавор аб спыненні вытворчасці хімічнай зброі. 8 чэрвеня: Чэмпіянат свету па футболе 1990 стартаваў у Італіі. 12 чэрвеня: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР.

Ліпень 8 ліпеня: Перамогай зборнай ФРГ завяршыўся Чэмпіянат свету па футболе 1990. 12 ліпеня: Уначы была падпалена і згарэла царква Праабражэння Гасподняга на гары Грабарцы, святое месца для праваслаўных Польшчы. 13 ліпеня: У Гарадку (Польшча) пачаўся І Фестываль музыкі маладой Беларусі, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры. 16 ліпеня: Вярхоўны Савет Украінскай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Украіны. Заснаваны Музей гісторыі Магілёва. 27 ліпеня: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Жнівень 2 жніўня: Войскі Ірака ўварваліся ў Кувейт. 6 жніўня: Савет Бяспекі ААН уводзіць гандлёвае эмбарга супраць Ірака ў адказ на акупацыю Кувейта. 16 жніўня: Паміж Іранам і Іракам заключаны мірны дагавор. 25 жніўня: Вярхоўны Савет Абхазіі абвясціў незалежнасць Абхазіі ад Грузіі. 28 жніўня: Ірак абвясціў Кувейт сваёй правінцыяй.

Верасень 8 верасня: Адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку. 10 верасня: Папа Рымскі Ян Павел II асвяціў храм Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ ў Ямусукра — самую вялікую царкву ў свеце. 10 верасня: Пачалася ўстаноўчая канферэнцыя Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Кастрычнік

1 кастрычніка: Пачалася грамадзянская вайна ў Руандзе. 3 кастрычніка: Народная палата ГДР прымае рашэнне пра далучэнне да ФРГ і ўтварэнні адзінай нямецкай дзяржавы. 17 кастрычніка: На сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» рэжысёра Мікалая Пінігіна па аднайменным творы Янкі Купалы. 23 кастрычніка: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад. 25 кастрычніка: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Казахскай ССР.

Лістапад

4 лістапада: На ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску заснавана Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі. 7 лістапада: Антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг каля Дома ўрада ў Мінску. 10 лістапада: Прэм’ера амерыканскай кінакамедыі «Адзін дома» рэжысёра Крыса Каламбуса. 19 лістапада: Прадстаўнікамі дваццаці дзвюх дзяржаў у Парыжы падпісаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Адбыўся першы выпуск Microsoft Office. 29 лістапада: Прынята рэзалюцыя СБ ААН 678, якая дае Іраку тэрмін да 15 студзеня 1991 года для вываду войск з Кувейта.

Снежань

9 снежня: Лех Валенса атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. 3 снежня: Групоўка на чале з генералам Ідрысам Дэбі здзейсніла дзяржаўны пераварот у Чадзе. 22 снежня: Лех Валенса заступіў на пасаду Прэзідэнта Польшчы. 23 снежня: На рэферэндуме большасць жыхароў Славеніі выказаліся за незалежнасць ад Югаславіі. 31 снежня: Пачала дзейнічаць другая лінія Мінскага метрапалітена.

Нарадзіліся 19 сакавіка: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст. 16 красавіка: Маргарыта Ляўчук, беларуская оперная спявачка. 30 лістапада: Магнус Карлсен, нарвежскі шахматыст, чэмпіён свету.

Памерлі 25 студзеня: Ава Гарднер, амерыканская актрыса. 12 лютага: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец. 20 сакавіка: Леў Яшын, савецкі футбаліст. 3 мая: Пімен, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (з 1971). 16 ліпеня: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. 21 ліпеня: Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысёр. 15 жніўня: Віктар Цой, лідар рок-гурта «Кіно». 24 жніўня: Сяргей Даўлатаў, рускі пісьменнік, журналіст. 14 снежня: Фрыдрых Дзюрэнмат, швейцарскі драматург.