Падзеі
17 лютага: Заснаваны Дзаржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі БССР пад кіраўніцтвам М. Фінберга. 19 красавіка: Упершыню на тэлеэкране з’явілася мультыплікацыйная сям’я Сімпсанаў. 28 мая: 19-гадовы заходненямецкі пілот Маціяс Руст на прыватным самалёце Cessna 172 сеў на Чырвонай плошчы ў Маскве. 12 чэрвеня: У час візіту ў Заходні Берлін прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган заклікаў савецкага лідара Міхаіла Гарбачова разбурыць Берлінскую сцяну. 6 лістапада: Заснаваны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. 14 снежня: Створаны Беларускі саюз дызайнераў. 25 снежня: Заснаваны Мінскі тэатр гумару «Хрыстафор».
Нарадзіліся 4 верасня: Марына Лінчук, беларуская фотамадэль 8 верасня: Аляксандр Біладо, канадскі фрыстайліст, чэмпіён свету і Алімпійскіх гульняў 28 верасня: Хілары Даф, амерыканская актрыса і спявачка
Памерлі 23 мая: Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў, беларускі навуковец 29 жніўня: Лі Марвін, амерыканскі кінаакцёр 3 кастрычніка: Жан Ануй, французскі драматург