Падзеі
21 студзеня: Вялікая Кітайская сцяна атрымала статус ахоўваемага помніка Кітая. 22 студзеня: Затрыманы і адпраўлены ў высылку Андрэй Сахараў. 28 студзеня: У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Інстытут прыкладной фізікі. 22 лютага: На зімовых Алімійскіх гульнях складзеная са студэнтаў зборная ЗША па хакеі перамагла каманду СССР. 13 сакавіка: Адкрыты малы спадарожнік Сатурна Каліпса. 21 сакавіка: Прэзідэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае амерыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве. 3 мая: Увайшла ў сілу Хельсінкская канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора. 9 мая: Выйшаў у пракат амерыканскі фільм жахаў «Пятніца, 13-е». 20 мая: Адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынка ў Мінску. 22 мая: Першы выпуск аркаднай відэагульні «Pac-Man» адбыўся ў Японіі. 22 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе 1980 завяршыўся ў Італіі, пераможцам стала зборная ФРГ. 10 ліпеня: Адкрыты Дзяржаўны літаратурны музей Петруся Броўкі ў Мінску. 19 ліпеня: У Маскве стартавалі XXII Летнія Алімпійскія гульні (працягваліся да 3 жніўня). 30 ліпеня: Астравы Новыя Гебрыды атрымалі незалежнасць пад назвай Рэспубліка Вануату. Іерусалім абвешчаны «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля. 17 жніўня: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў. 31 жніўня: У Польшчы створаны прафсаюз «Салідарнасць». 22 верасня: Пачатак ірана-іракскай вайны (1980—1988).
Нарадзіліся 21 лютага: Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук, пяты кароль Бутана 18 сакавіка: Аляксей Ягудзін, расійскі фігурыст 17 чэрвеня: Вінус Уільямс, амерыканская тэнісістка 26 жніўня: Крыс Пайн, амерыканскі акцёр 26 жніўня: Макалей Калкін, амерыканскі акцёр 14 кастрычніка: Бен Уіша, брытанскі акцёр 12 лістапада: Раян Гослінг, канадскі акцёр
Памерлі 17 лютага: Грэхем Вівіян Сазерленд, брытанскі мастак (нар. 24.8.1903) 14 красавіка: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік (нар. 23.10.1920) 15 красавіка: Жан-Поль Сартр, французскі філосаф, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 21.6.1905) 29 красавіка: Альфрэд Хічкак, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899) 25 ліпеня: Уладзімір Высоцкі, савецкі музыкант, акцёр, паэт (нар. 28.1.1938) 16 верасня: Жан Піяжэ, швейцарскі псіхолаг (нар. 9.8.1896) 18 верасня: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца (нар. 15.5.1890) 27 кастрычніка: Джон Хазбрук Ван Флек, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 13.3.1899) 22 лістапада: Мэй Уэст, амерыканская актрыса (нар. 17.8.1893) 2 снежня: Рамэн Гары, французскі пісьменнік, сцэнарыст і рэжысёр (нар. 21.5.1914).