Падзеі
7 студзеня: Кіраўніцтва «чырвоных кхмераў» пакінула Пнампень, куды ўвайшлі в’етнамскія войскі, рэжым Пол Пота зрынуты. 15 студзеня: Здарылася катастрофа Ан-24Б пад Мінскам, якая прывяла да гібелі экіпажа самалёта і пасажыраў. 16 студзеня: Шах Ірана Махамед Рэза Пехлеві збег з краіны. 18 лютага: У пустыні Сахара на поўдні Алжыра выпаў снег. 8 сакавіка: «Вояджэр-1» зафіксаваў вулканізм на Іо, спадарожніку Юпітэра. 13 сакавіка: Пасля перавароту на Грэнадзе ўсталяваны Народны рэвалюцыйны ўрад на чале з Морысам Бішапам. 31 сакавіка: Брытанскія вайскоўцы пакінулі Мальту. 1 красавіка: Іран абвешчаны ісламскай дзяржавай. 3 мая: Парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі, кансерватары атрымалі перамогу. 4 мая: Маргарэт Тэтчэр заступіла на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. 25 мая: Прэм’ера навукова-фантастычнага фільма жахаў «Чужы» адбылася ў ЗША. 28 чэрвеня: Заснавана Чырвоная кніга Беларусі. 8 ліпеня: Адкрыты спадарожнік Юпітэра Адрастэя. 12 ліпеня: Абвешчана незалежнасць астравоў Гілберта ад Вялікабрытаніі, у гэтым жа годзе новая краіна атрымала назву Кірыбаці. 16 ліпеня: Садам Хусейн заняў пасаду Прэзідэнта Ірака. 11 жніўня: Здарылася авіякатастрофа, сутыкненне двух ТУ-134 над Днепрадзяржынскам. 27 жніўня: Астраномам Мікалаем Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыта малая планета (3283) Скарына. 21 верасня: Зрынуты цэнтральнаафрыканскі дыктатар Жан-Бедэль Бакаса, які абвяшчаў сябе імператарам. 4 лістапада: Рэвалюцыя ў Іране дасягае апагею, натоўпы ісламістаў штурмуюць пасольства ЗША ў Тэгеране і ўрываюцца на яго тэрыторыю. 23 лістапада: Здарылася катастрофа Іл-76 пад Віцебскам, экіпаж самалёта загінуў. 25 снежня: У Афганістан уведзены савецкія войскі.
Нарадзіліся 2 лютага: Ксенія Зікункова, беларуская біятланістка 7 лютага: Тавакуль Карман, еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) 18 сакавіка: Адам Левін, амерыканскі спявак 12 красавіка: Клэр Дэйнс, амерыканская актрыса 22 красавіка: Даніэль Джонс, аўстралійскі музыкант 5 чэрвеня: Давід Бісбаль, іспанскі спявак 29 кастрычніка: Эндру Лі Потс, англійскій акцёр
Памерлі 29 мая: Мэры Пікфард, актрыса тэатра і кіно 1 чэрвеня: Вернер Форсман, нямецкі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1956) 29 ліпеня: Герберт Маркузэ, філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік Франкфурцкай школы (нар. 19.7.1898) 26 жніўня: Міка Тоймі Валтары, фінскі пісьменнік 28 верасня: Лотар Волех, нямецкі фатограф 23 снежня: Пегі Гугенхайм, амерыканскі галерыст і мецэнат