Падзеі
13 лютага: Па абвінавачанні ў дармаедстве арыштаваны паэт Іосіф Бродскі. 4 красавіка: Гурт The Beatles апанаваў усе пяць верхніх радкоў хіт-параду продажаў ЗША. 26 красавіка: Танганьіка, Занзібар і Пемба абвясцілі аб стварэнні Аб’яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара. 28 мая: Заснаваная Арганізацыя вызвалення Палесціны. 2 жніўня: Інцыдэнт у Танкінскім заліве, амерыканскі эсмінец «Мэдакс» і катэры берагавой аховы Паўночнага В’етнама ўступілі ў бой. 7 жніўня: Кангрэс ЗША прыняў Танкінскую рэзалюцыю, якая дазваляла Прэзідэнту Злучаных Штатаў праводзіць актыўныя баявыя дзеянні ў Паўднёва-Усходняй Азіі сіламі амерыканскай арміі. 12 жніўня: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка адхілена ад Алімпійскіх гульняў з-за палітыкі расізму ў краіне. 21 верасня: Мальта атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 1 кастрычніка: У Токіа была запушчаная лінія пасажырскага экспрэса Такайда Сінкансэн (ці «Цягнік Кулі»). 10 кастрычніка: У Токіа адкрыліся Алімпійскія гульні. 17 кастрычніка: У Рэчыцкім раёне было знойдзеная першае прамысловае радовішча нафты ў Беларусі. 1 лістапада: У Мілане адкрыты метрапалітэн. 20 снежня: Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў выпусціла статысячны гармонік «Беларусь».
Нарадзіліся 7 студзеня: Нікалас Кейдж, амерыканскі акцёр, рэжысёр 17 студзеня: Андрэй Федарэнка, беларускі дзіцячы пісьменнік 11 красавіка: Войцех Плахарскі, польскі журналіст, аўтар, кампазітар, падарожнік 9 кастрычніка: Гільерма дэль Тора, мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік
Памерлі 7 студзеня: Янка Журба, беларускі паэт (нар. 30.4.1881) 18 сакавіка: Зігфрыд Эдстрэм, шведскі спартыўны дзеяч 27 мая: Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык 12 жніўня: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік 26 верасня: Сендэр Палеес (нар. 1898), беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст 17 снежня: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік