Падзеі

5 студзеня: Абвешчана дактрына Эйзенхаўэра, якая стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе. 9 студзеня: Чачэна-Інгушская АССР, скасаваная ў 1944 годзе, адноўлена ў складзе РСФСР. 27 студзеня: У Мінску адчынілася сярэдняя школа № 24 з паглыбленым вывучэннем замежных моў. 31 студзеня: У Мінску заснаваны Дзяржаўны музей Беларусі (зараз Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі). красавік: Пачалося выданне беларускага часопіса для дзяцей «Вясёлка». 31 жніўня: Малайская Федэрацыя атрымала незалежнасць у складзе Садружнасці нацый і стала членам ААН. 4 кастрычніка: Запушчаны «Спутнік-1», першы ў гісторыі чалавецтва штучны спадарожнік Зямлі. 12 лістапада: Пажар у вёсцы Буса Іванаўскага раёна здарыўся ў будынку школы і прывёў да гібелі людзей. 30 лістапада: У Інданезіі агенты ЦРУ, МІ-6 і АСІС здзейснілі няўдалы замах на жыццё прэзідэнта Сукарна. 12 снежня: У Антарктыдзе закладзеная станцыя «Усход».

Нарадзіліся 15 сакавіка: Хуан Хасэ Ібарэчэ, баскскі палітык 9 мая: Фульвіа Калаваці, італьянскі футбаліст 10 мая: Сід Вішэс, брытанскі музыкант 27 мая: Алег Латышонак, беларускі гісторык 24 жніўня: Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі, беларускі баксёр 6 верасня: Жазэ Сакратэш, партугальскі палітычны і дзяржаўны дзеяч

Памерлі 9 студзеня: Сяргей Рыгоравіч Розанаў, дзіцячы пісьменнік, празаік, драматург, тэатральны рэжысёр (нар. 7.9.1894) 7 сакавіка: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік 15 красавіка: Педра Інфантэ, мексіканскі кінаакцёр 21 чэрвеня: Іаганес Штарк, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскі лаўрэат па фізіцы (нар. 15.4.1874) 16 верасня Цы Байшы, кітайскі мастак (нар. 1.1.1864 4 студзеня Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч, беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.