Падзеі

3 студзеня: Утворана Федэрацыя Вест-Індыі. 20 студзеня: У Лондане з’явіўся першы паліцэйскі з радарам для вызначэння парушальнікаў хуткасці на дарогах. 5 лютага: Гамаль Абдул Насэр вылучаецца на пост прэзідэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (федэрацыя Сірыі і Егіпта). 4 красавіка: Прэм’ера франка-італьянскага фільма «Манпарнас, 19». 8 чэрвеня: У Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». У Швецыі пачаўся VI чэмпіянат света па футболу, на якім упершыню была прадстаўлена зборная каманда СССР. 29 чэрвеня: Завяршыўся VI чэмпіянат свету па футболу ў Швецыі. У фінальнай гульні зборная Бразіліі атрымала перамогу над камандай гаспадароў. 29 ліпеня: Створана Нацыянальная адміністрацыя аэранаўтыкі і космасу ў ЗША. 3 жніўня: Атамаход «Наутылус» упершыню дасягнуў Паўночнага полюса пад вадой. 7 кастрычніка: Сірыя і Егіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі. 11 кастрычніка: Пад кіраваннем НАСА запушчаны першы касмічны апарат — зонд «Піянер-1». 3 лістапада: Адкрыта Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. 5 лістапада: Выпуск першых аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у Жодзіна. 11 снежня: Утворана аўтаномная Рэспубліка Верхняя Вольта у рамках Французскай Супольнасці. 21 снежня: Шарль дэ Голь абраны прэзідэнтам Францыі.

Нарадзіліся 3 студзеня: Багдан Андрусішын (Данчык), беларускі спявак і журналіст 5 студзеня: Міхась Турыянскі, беларускі краязнавец 26 мая: Віктар Шэйман, беларускі дзяржаўны дзеяч 26 чэрвеня: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка, лібрэтыст 30 ліпеня: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык 30 ліпеня: Кейт Буш, англійская спявачка 21 кастрычніка: Андрэй Канстанцінавіч Гейм, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Памерлі 13 лютага: Жорж Руо, французскі мастак 5 красавіка: Асгрымур Ёнсан, ісландскі мастак (нар. 4.3.1876) 29 мая: Хуан Рамон Хіменес, іспанскі пісьменнік нар. (24.12.1891) 29 чэрвеня: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 20.1.1891) 14 жніўня: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) (нар. 19.3.1900) 27 жніўня: Эрнэст Арланда Лоўрэнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 8.8.1901) 14 кастрычніка: Дуглас Моўсан, аўстралійскі геолаг, даследчык Антарктыкі (нар. 5.5.1882) Спасылкі