Падзеі
9 студзеня: Афіцыйна адчынены будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. 11 лютага: Прайшоў І Кангрэс беларусаў Амерыкі, на ім быў створаны Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, старшынём якога стаў Мікалай Шчорс. 7 красавіка: У Лондане заснаваны Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацый у Вялікабрытаніі. 1 верасня: Дагавор пра стварэнне блока АНЗЮС падпісаны ў Сан-Францыска. 26 кастрычніка: Уінстан Чэрчыль паўторна заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. 5 лістапада: Пачаў працу Мінскі гарадскі ўнівермаг. 13 снежня: Прэм’ера спектакля «Раскіданае гняздо» па аднайменнай п’есе Янкі Купалы адбылася ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа. 16 снежня: Заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Ёрку. 24 снежня: Лівія абвясціла незалежнасць ад Італіі. 25 снежня: Зацверджаны сцяг Беларускай ССР.
Нарадзіліся 1 студзеня: Салва Кіір Маярдзіт, прэзідэнт Паўднёвага Судана 30 студзеня: Філ Колінз, брытанскі спявак і кампазітар 18 сакавіка: Біл Фрызель, амерыканскі джазавы музыка 6 красавіка: Алег Яноўскі, беларускі гісторык 14 мая: Віктар Цюлькін, расійскі камуніст, лідар РКРП-РПК 19 чэрвеня: Айман аз-Завахіры, адзін з лідараў Аль-Каіды, пісьменнік 16 жніўня: Умару Яр-Адуа, 13-ы прэзідэнт Нігерыі 14 верасня: Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, ўкраінскі паэт, празаік, кампазітар
Памерлі 28 студзеня: Карл Густаў Эміль Манергейм, фінскі ваенны ідзяржаўны дзеяч (нар. 16.6.1867) 30 студзеня: Фердынанд Паршэ, аўстрыйскі аўтаканструктар (нар. 3.9.1875) 7 мая: Джордж Арліс, амерыканскі акцёр і рэжысёр 7 верасня: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Спасылкі