Падзеі

12 лютага: Упаў Сіхатэ-Алінскі метэарыт. 7 сакавіка: Нанова пачынаецца грамадзянская вайна ў Кітаі. 12 сакавіка: Абвешчана «Дактрына Трумэна», у аснове якой палітыка «стрымлівання» ў адносінах да СССР ва ўсім свеце. 28 красавіка: Тур Хеердал з таварышамі на плыце Кон-Цікі выйшаў з Перу ў плаванне да астравоў Акіяніі. 3 мая: У Японіі пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя. 11 мая: Сіам перайменаваны ў Тайланд. 1 чэрвеня: Адкрыўся міжнародны аэрапорт Такумен у Панаме. 18 ліпеня: Кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасці Брытанскай Індыі. 7 жніўня: Тур Хеердал на бальсавым плыце «Кан-Цікі» дасягнуў астравоў Туамоту ў Палінезіі. 15 жніўня: Індыя атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 20 кастрычніка: Адкрыўся Гродзенскі абласны драматычны тэатр. 31 кастрычніка: У Мюнхене на беларускай мове пачала выходзіць газета «Бацькаўшчына». 23 снежня: Адбылася першая дэманстрацыя транзістара на Bell Labs. 29 снежня: У Остэргофене, на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з’езду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам. 30 снежня: Кароль Румыніі Міхай I адрокся трона.

Нарадзіліся 1 студзеня: Віталь Міхайлавіч Баркоўскі, беларускі рэжысёр 26 студзеня: Святлана Арцёмаўна Акружная, беларуская актрыса 25 лютага: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч 25 сакавіка: Элтан Джон, брытанскі музыка 18 красавіка: Ежы Штур, акцёр тэатра і кіно 25 красавіка: Ёхан Кройф, нідэрландскі футбаліст і трэнер 11 мая: Раіса Баравікова, беларуская паэтка, пісьменніца. 8 чэрвеня: Эрык Вішаўс, амерыканскі генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1995) 8 ліпеня: Алег Залётнеў, беларускі кампазітар 25 ліпеня: Аляксандр Мілінкевіч, беларускі палітык 6 жніўня: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана 27 верасня: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык 5 снежня: Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык

Памерлі 14 студзеня: Вацлаў Міхневіч, беларускі і літоўскі архітэктар. 17 студзеня: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма 25 студзеня: Аль Капонэ, амерыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899) 20 красавіка: Крысціян X, кароль Даніі 20 мая: Філіп Эдуард Антон фон Ленард, нямецкі фзік 7 жніўня: Антон Дзянікін, расійскі военачальнік, палітычны і грамадскі дзеяч, мемуарыст (нар. 1872) 19 жніўня: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык 4 кастрычніка: Макс Планк, нямецкі фізік