Падзеі

11 студзеня: Японія захапіла Куала-Лумпур. 15 лютага: Брытанскія войскі капітулявалі перад японцамі ў бітве за Сінгапур. 24 лютага: Пачалося вяшчанне радыёстанцыі «Голас Амерыкі». 8 сакавіка: Японскія войскі захапілі сталіцу Бірмы Рангун. 16 сакавіка: Першы пуск балістычнай ракеты («Фау-2», пуск няўдалы). 10 красавіка: Патоп на Дубравенцы ў Магілёве прывёў да шматлікіх ахвяр. 15 красавіка: У акупаваным нацыстамі Мінску пачала выдавацца газета «Мінскер цайтунг». 30 мая: Пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Чырвонай Арміі створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху. 27 чэрвеня: Арктычны канвой PQ-17 адправіўся ў СССР. 17 ліпеня: Пачалася Сталінградская бітва, адна з вырашальных у Другой сусветнай вайне. 29 ліпеня: У СССР заснаваны ордэны Аляксандра Неўскага, Суворава і Кутузава. 12 верасня: Газета «Minsker Zeitung», якая выходзіла ў акупаваным нацыстамі Мінску, пад рубрыкай «Менскі кур’ер» пачала публікаваць зводкі на беларускай мове. 18 кастрычніка: Было ліквідавана Брэсцкае гета. 2 снежня: Манхэтэнскі праект: першая штучная ланцуговая ядзерная рэакцыя. 17 снежня: Пачалася поўная ліквідацыя Баранавіцкага гета. 24 снежня: Праведзена першае выпрабаванне ракеты FZG76 (пазней вядомай як «Фау-2»), створанай пад кіраўніцтвам Вернера фон Браўна.

Нарадзіліся 17 студзеня: Мухамед Алі, амерыканскі баксёр, алімпійскі чэмпіён 9 лютага: Вадзім Болбас, беларускі літаратар 10 лютага: Алег Чыркун, беларускі кампазітар 12 лютага: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар і графік 21 сакавіка: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (пам. 4.12.2017) 26 сакавіка: Іван Арабейка, беларускі паэт 1 мая: Міхаіл Басалыга, беларускі графік 28 мая: Стэнлі Бэн Прузінер, амерыканскі неўролаг, біяхімік і вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1997) 19 лістапада: Кельвін Кляйн, амерыканскі дызайнер адзення

Памерлі 12 лютага: Грант Вуд, амерыканскі мастак (нар. 13.2.1891) 12 сакавіка: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік (нар. 2.7.1862) 10 красавіка: Георгій Фёдаравіч Мірчынк, беларускі і савецкі геолаг (нар. 25.4.1889) 20 мая: Эктор Гімар, французскі архітэктар і дызайнер (нар. 10.3.1867) 28 чэрвеня: Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882) 3 жніўня: Рыхард Марцін Вільштэтэр, нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 13.8.1872) 13 снежня: Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (нар. 27.2.1888)