Падзеі
8 студзеня: Адбыўся Мікулішкаўскі бой паміж жаўнерамі Арміі Краёвай і літоўскімі калабарантамі. 31 студзеня: пачатак чатырохдзённай бітвы за Кваджалейн у Ціхім акіяне паміж ЗША і Японіяй. Бітва скончылася знішчэннем буйнога японскага гарнізона і захопам кантролю над Маршалавымі Астравамі амерыканскімі ваеннымі. 1 сакавіка: Беларуская народная самапомач перададзена ў падпарадкаванне Беларускай цэнтральнай рады. 6 сакавіка: Пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны. 26 сакавіка: У Мінску ў гарадскім тэатры адбылася прэм’ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай. У ходзе Другой сусветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР. Каля 600 савецкіх самалётаў здзейснілі самы моцны за ўсю вайну СССР з Фінляндыяй налёт на Хельсінкі. 30 сакавіка: Савецкія войскі вызвалілі Чарнаўцы. 18 мая: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР. 24 мая: У Ісландыі адбыўся рэферэндум пра разрыў уніі з Даніяй. 6 чэрвеня: Здзейснена высадка ў Нармандыі, пачалося вызваленне Францыі. 15 чэрвеня: Пачалася бітва за Сайпан паміж ЗША і Японіяй. 17 чэрвеня: Ісландыя становіцца незалежнай ад Даніі. 23 чэрвеня: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён». 25 чэрвеня: Пачатак аперацыі войскаў 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, падчас якой была акружана і знішчана буйная групоўка нямецкіх войскаў на захадзе ад Віцебска (сконч. 27.6.1944). 27 чэрвеня: Савецкія войскі завяршылі Тулоксінскую дэсантную аперацыю. Войскамі Карэльскага фронту і Анежскай ваеннай флатыліі вызвалены Петразаводск. Войскі 1-га Беларускага фронту акружылі і знішчылі (27.–29.6.) бабруйскую групоўку нямецкіх войскаў і вызвалілі Бабруйск. У Мінску адбыўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай. 3 ліпеня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. 9 ліпеня: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі. 13 ліпеня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Вільню. Здарылася катастрофа С-47 пад Маладзечнам, экіпаж загінуў. 14 ліпеня: Пінск вызвалены савецкімі войскамі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі. 16 ліпеня: У Мінску на полі былога іпадрома адбыўся Партызанскі парад. 20 ліпеня: Савецкая армія выйшла на Заходні Буг. Няўдалы замах на Адольфа Гітлера. 21 ліпеня: Амерыканскія войскі высадзіліся на Гуаме. 24 ліпеня: Савецкія войскі вызвалілі ад гітлераўцаў Люблін. 28 ліпеня: Брэст вызвалены з-пад нямецкай акупацыі. 7 жніўня: Запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп’ютар «Марк I». 9 жніўня: Заснаваны Мінскі аўтамабільны завод. 25 жніўня: Вызваленне Парыжа, капітуляцыя нямецкіх акупацыйных сіл, урад Вішы ўцёк у горад Зігмарынген у Германіі. 29 жніўня: Пачалося Славацкае нацыянальнае паўстанне супраць пранацысцкага ўрада Першай Славацкай рэспублікі. 31 жніўня: Савецкія войскі ўвайшлі ў Бухарэст. 20 верасня: Утворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у горадзе Гродна. 23 лістапада: Сфарміравана 1-я дывізія Рускай вызваленчай арміі. 31 снежня: Ад нацысцкіх акупантаў вызвалена Чарнагорыя.
Нарадзіліся 3 студзеня: Міхал Раманюк, беларускі этнограф. 6 студзеня: Рольф Цынкернагель, швейцарскі вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996). 12 студзеня: Джо Фрэйзер, амерыканскі баксёр. 26 студзеня: Анджэла Дэвіс, амерыканская праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху. 14 мая: Джордж Лукас, амерыканскі кінарэжысёр. 26 чэрвеня: Генадзь Зюганаў, расійскі палітык, лідар КПРФ. 13 верасня: Алесь Іванавіч Лабанок, беларускі акцёр.
Памерлі Гальяш Леўчык, беларускі паэт, аўтар зборніка «Чыжык беларускі» (Вільня, 1922) (нар. 20.7.1880). 3 сакавіка: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 3.3.1883). 16 чэрвеня: Міхаіл Белуш, удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Другую сусветную вайну (нар. 1924). 7 кастрычніка: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік (нар. 10.11.1910). 23 кастрычніка: Чарлз Гловер Баркла, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. 5 лістапада: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912).