Падзеі
15 студзеня: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён. 10 лютага: Першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі; 50 тысяч чалавек, членаў з сем’яў асаднікаў і работнікаў лясной аховы, выпраўлена ў Сібір і Казахстан. 5 сакавіка: Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэнне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах (гл. Катынскі расстрэл). 6 сакавіка: Абвешчана перамір’е ў савецка-фінскай вайне. 12 сакавіка: Падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны. 13 сакавіка: Спектаклем «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР. 9 красавіка: Узброеныя сілы нацысцкай Германіі распачалі Нарвежскую аперацыю. 10 красавіка: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі. 13 красавіка: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; пад дэпартацыю трапіла 24 тысячы чалавек. 27 красавіка: Нацыстамі створаны канцлагер Асвенцым. 2 мая: Адменены Летнія Алімпійскія гульні 1940 года. 10 мая: Германскія войскі ўварваліся ў Галандыю, пачалася Французская кампанія. Нямецкі горад Фрайбург памылкова бамбардзіравала авіяцыя Люфтвафэ. 14 мая: Здзейснена бамбардзіроўка Ратэрдама, Галандыя капітулявала. 15 мая: У ЗША ўпершыню паступілі ў продаж нейлонавыя панчохі, выклікаўшы ажыятаж. 23 мая: Уінстан Чэрчыль абраны Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. 5 чэрвеня: Распачалася Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве. 14 чэрвеня: Войскі нацысцкай Германіі ўвайшлі ў Парыж. 21 чэрвеня: Чэрвеньскі пераварот у Эстоніі, абвешчаны новы ўрад на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам. 27 чэрвеня: Уступленне Чырвонай Арміі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну. 29 чэрвеня: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; ў Сібір і Казахстан выпраўлена 23 тысячы чалавек. 21 ліпеня: Утвораны Латвійская, Літоўская і Эстонская ССР. 1 кастрычніка: Альберт Эйнштэйн атрымлівае сертыфікат аб амерыканскім грамадзянстве.
Нарадзіліся 28 студзеня: Леанід Дайнека, гістарычны раманіст (памёр 21.8.2019). 1 красавіка: Уладзімір Басалыга, беларускі графік. 13 красавіка: Макс Мослі, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту. 13 красавіка: Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, французскі празаік. 16 красавіка: Маргрэтэ II, каралева Даніі. 18 мая: Ян Чыквін, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук з Беласточчыны. 24 мая: Іосіф Аляксандравіч Бродскі, расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 28.1.1996). 5 жніўня: Элізабэт Дэпардзьё, французская актрыса. 9 кастрычніка: Джон Уінстан Она Ленан, брытанскі рок-музыкант, заснавальнік і ўдзельнік гурта The Beatles. 15 кастрычніка: Пітэр Чарлз Догерці, аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1996).
Памерлі 17 чэрвеня: Артур Гардэн, англійскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1929). 18 жніўня: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік. 30 жніўня: Джозеф Джон Томсан, англійскі фізік. 6 лістапада: Лявон Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, архітэктар.