Падзеі
22 студзеня: У Мінску прайшоў ХІ Усебеларускі з’езд Саветаў. 24 студзеня: У ЗША ў продажы з’явілася піва ў бляшанках. 24 лютага: Адбыўся першы палёт нямецкага бамбардзіроўшчыка «Heinkel He 111». 9 сакавіка: Абвешчана аднаўленне Германскіх ваенна-паветраных сіл. 1 чэрвеня: У Вялікабрытаніі ўведзены экзамен на атрыманне праў кіравання аўтамабілем і аўтамабільныя нумары. 15 верасня: У Германіі на з’ездзе НСДАП прыняты Нюрнбергскія расавыя законы. 23 верасня: Асвечаны касцёл Святога Лінуса (Пеляса). 3 кастрычніка: На загад Беніта Мусаліні італьянскі войскі ўварваліся ў Эфіопію. 7 кастрычніка: Пачаў сваю дзейнасць Універсітэт Панамы. 21 кастрычніка: Германія афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацый.
Нарадзіліся 8 студзеня: Элвіс Прэслі, амерыканскі спявак, кароль рок-н-ролу (пам. 16.8.1977) 27 студзеня: Зіновій Бабій, беларускі спявак (пам. 27.7.1984) 30 студзеня: Эрнст Ляўкоў, беларускі геолаг, краязнавец (пам. 13.9.1996) 31 студзеня: Кэндзабура Оэ, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1994) 18 лютага: Сяргей Картэс, кампазітар, народны артыст Рэспублікі Беларусь (пам. 2016) 16 красавіка: Дамінік Венер, французскі пісьменнік, гісторык (пам. 21.5.2013) 27 красавіка: Тэадорас Ангелопулас, грэчаскі кінарэжысёр (пам. 24.1.2012) 12 кастрычніка: Лучана Павароці, італьянскі спявак (тэнар) (пам. 6.9.2007) 8 снежня: Эдуард Скобелеў, пісьменнік 25 сакавіка: Уладзімір Папковіч, беларускі паэт, перакладчык
Памерлі 16 сакавіка: Джон Маклеад, Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923) 17 мая: Поль Дзюка, французскі кампазітар 19 верасня: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі 4 снежня: Шарль Рышэ, французскі фізіёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне