Падзеі

30 студзеня: Адбылася прэм’ера фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада». 12 лютага: Урачыста адкрыты «Вароты Індыі», манумент у Нью-Дэлі ў памяць аб загінулых індыйскіх салдатах. Распачало вяшчанне Ватыканскае радыё. 28 лютага: Завяршыўся X Усебеларускі з’езд Саветаў. 7 сакавіка: Афіцыйна адкрыты будынак Эдускунты ў Хельсінкі. Створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА). 14 красавіка: Звяржэнне манархіі і абвяшчэнне Каталонскай рэспублікі ў выніку Іспанскай рэвалюцыі 6 мая: Пачалося радыёвяшчанне з Парыжа для заморскіх уладанняў Францыі ў Азіі, Амерыцы і Афрыцы. 19 мая: Карпарацыя «Скарынія» была заснавана групай былых сяброў Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. 26 мая: На з’ездзе ў Харбіне аформлена стварэнне Рускай фашысцкай партыі. 27 чэрвеня: Ігар Сікорскі атрымаў патэнт на вынаходніцтва верталёта. 16 ліпеня: Імператар Хайле Селасіе I прымае першую Канстытуцыю Эфіопіі. 18 верасня: Здарыўся Мукдэнскі інцыдэнт, які стаў нагодай для японскай інтэрвенцыі ў Маньчжурыю. 11 кастрычніка: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю. 12 кастрычніка: Адбылося афіцыйнае адкрыццё Статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанэйра. 18 лістапада: Завяршылася Хэйлунцзянская кампанія, серыя бітваў паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі. 5 снежня: Разбураны Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. 9 снежня: Пачатак Другой іспанскай рэспублікі. У горадзе Токіа быў пабудаваны аэрапорт Ханеда.

Нарадзіліся 19 студзеня: Наталля Паплаўская, беларуская мастачка 29 студзеня: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі 1 лютага: Барыс Ельцын, першы расійскі прэзідэнт (пам. 23.4.2007) 1 лютага: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст 1 мая: Алег Лойка, беларускі паэт і літаратуразнаўца 27 мая: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца 9 чэрвеня: Валянцін Капцюг, расійскі навуковец у галіне арганічнай хіміі.

Памерлі 11 студзеня: Натан Штраўс, амерыканскі філантроп і гуманіст (нар. 31.1.1848) 26 лютага: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 27.3.1847) 8 красавіка: Эрык Аксель Карлфельт, шведскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар. 20.7.1864) 12 мая: Эжэн Ізаі, бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар (нар. 16.7.1858) 18 кастрычніка: Томас Эдысан, амерыканскі вынаходнік (нар. 11.2.1847) 9 мая: Альберт Абрахам Майкельсан, амерыканскі фізік (нар. 19.12.1852)