Падзеі
26 студзеня: Заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. 3 лютага: Косаўскі расстрэл: у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады. 10 лютага: У Менску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд. 21 сакавіка: Беларуская сялянска-работніцкая грамада афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. 11 красавіка: Прынята Канстытуцыя БССР. 12 красавіка: Пераварот Чан Кайшы ў Нанкіне і Шанхаі. 9 мая: Афіцыйны пераезд Парламента Аўстраліі ў нацыянальную сталіцу, горад Канберу. 28 мая: Створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР. 2 ліпеня: У Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай. 11 ліпеня: Пачалося будаўніцтва БелДРЭС каля Оршы. 10 жніўня: У Менску з’езд праваслаўных святароў і вернікаў абвясціў Беларускую аўтакефальную царкву. 3 лістапада: Адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка ў Менску. 12 лістапада: Леў Троцкі выключаны з УКП(б). 13 лістапада: У Нью-Ёрку ўведзены ў эксплуатацыю Гудзонаў тунэль — першы ў свеце падводны тунэль для аўтамабіляў. 28 снежня: У Вільні пачаўся I з’езд Таварыства беларускай школы. 30 снежня: Адкрыўся Такійскі метрапалітэн, запушчана лінія Гінза паміж Асакуса і Уэна.
Нарадзіліся 1 студзеня: Марыс Бежар, французскі харэограф. 1 студзеня: Кастусь Рамановіч, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага Саюза Вызвалення Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлагераў. 30 студзеня: Улаф Пальмэ, Прэм’ер-міністр Швецыі (1969—1976) і (1980—1986) (пам. 28.2.1986). 20 лютага: Сідні Пуацье, амерыканскі акцёр. 28 лютага: Марк Смагаровіч, беларускі паэт. 18 сакавіка: Джордж Плімптан, амерыканскі пісьменнік і акцёр. 18 сакавіка: Джон Кендэр, амерыканскі спявак. 29 сакавіка: Джон Вейн, брытанскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982) (пам.19.11.2004). 1 красавіка: Жак Маёль, французскі нырэц. 3 верасня: Алесь Адамовіч, беларускі пісьменнік (пам. 26.1.1994). 27 сакавіка: Мсціслаў Растраповіч, музыкант, народны артыст СССР. 30 жніўня: Д. А. Жукаў, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. 16 красавіка: Бенедыкт XVI, Папа Рымскі. 8 кастрычніка: Сезар Мільштэйн, аргенцінскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1984) (пам.24.3.2002). 16 кастрычніка: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак, графік. 5 снежня: Пхуміпон Адульядэт (Рама IX), кароль Тайланда (пам. 13.10 2016). 25 снежня: Рам Нараян, індыйскі музыка.
Памерлі 14 верасня: Айседора Дункан, амерыканская танцоўшчыца (нар. 27.5.1877). 29 верасня: Вілем Эйнтховен, нідэрландскі фізіёлаг (нар. 21.5.1860). 2 кастрычніка: Свантэ Аўгуст Арэніус, шведскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 19.2.1859). 11 лістапада: Рыкарда Гуіральдэс, аргенцінскі пісьменнік (нар. 13.2.1866).