Падзеі
2 студзеня: Утворана Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць. 3 студзеня: Беніта Мусаліні распусціў італьянскі парламент і абвясціў сябе дыктатарам. 4 студзеня: У Менску прайшоў I Усебеларускі з’езд настаўнікаў. 16 лютага: Пры Інбелкульце заснавана навуковая бібліятэка. 26 лютага: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Японіяй. 6 сакавіка: Бельгія анексавала германскія раёны Мальмедзі і Эйпен. 16 красавіка: Здзейснены напад у саборы Святой Нядзелі ў Сафіі (Балгарыя), на месцы загінулі 150 чалавек. 28 красавіка: Адкрылася Міжнародная выстаўка ў Парыжы. 22 мая: Выйшаў апошні нумар выдаванай у Вільні газеты «Беларуская доля». 24 мая: Выйшаў першы нумар газеты «Камсамольская праўда». 25 чэрвеня: У Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада. 27 чэрвеня: У Ісландыі прыняты закон, які забараняе грамадзянам мець прозвішчы. 15 ліпеня: Адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве. 26 ліпеня: Здзейснена масавае забойства ў Іванькаве Кастрамской губерні РСФСР. 19 жніўня: У Вільні пачалося выданне газеты «Жыцьцё Беларуса», якая выдавалася ад імя БСРГ. 17 верасня: Урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. 15 кастрычніка: Пушчаны Віцебскі аўтобус. 28 кастрычніка: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія. 15 лістапада: У эфір выйшаў Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. 1 снежня: У Лондане падпісаныя Лакарнскія пагадненні. 5 снежня: Прэм’ера фільма С. Эйзенштэйна «Браняносец Пацёмкін». 6 снежня: Адкрылася Першая Усебеларуская выстаўка. 11 снежня: Заснаваны медаль Лорэнца. 11 снежня: Вэстмінстэрскім статутам парламент Вялікабрытаніі ўсталяваў прававое становішча дамініёнаў. 24 снежня: Газета London Evening News апублікавала першае апавяданне, героем якога стаў плюшавы мішка Віня-Пых. 26 снежня: Турцыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар
Нарадзіліся 2 студзеня: Яўген Паўлавіч Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі 18 студзеня: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст 26 студзеня: Пол Ньюман, амерыканскі акцёр 4 сакавіка: Поль Марыа, французскі кампазітар 9 красавіка: Эрнст Неізвесны, савецкі і амерыканскі скульптар 22 мая: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар 27 чэрвеня: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец 28 ліпеня: Барух Бламберг, амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1976 (пам.5.4.2011) 27 верасня: Роберт Джэфры Эдвардс, брытанскі навуковец-фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2010 1 снежня: Марцін Родбел, амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1994 (пам. 7.12.1998)
Памерлі 5 лютага: Анці Аматус Аарне, фінскі фалькларыст 12 мая: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхканцлер Веймарскай рэспублікі 3 чэрвеня: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном 1 ліпеня: Эрык Саці, французскі кампазітар 17 лістапада: Юхан Аўгуст Брынель, шведскі інжынер 20 лістапада: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік 28 снежня: Сяргей Ясенін, рускі паэт.