Падзеі

9 студзеня: Іспанскі інжынер-авіятар здзейсніў першы палёт на аўтажыры. 11 студзеня: Войскі Францыі і Бельгіі акупіравалі Рурскую вобласць, каб прымусіць Германію плаціць рэпарацыі. 16 лютага: Англійскі археолаг-егіптолаг Говард Картэр ускрыў грабніцу Тутанхамона. 17 лютага: Клайпедскі край стаў тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі. 13 красавіка: Урачыстае адкрыццё ў Лондане стадыёну «Уэмблі». 20 красавіка: В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з Дзяржаўнай калегіі БНР. 14 мая: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся «Працэс 45-ці», цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская. 11 чэрвеня: Выйшла ў свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля». 24 ліпеня: Падпісаны Лазанскі мірны дагавор. 15 жніўня: Выйшаў першы нумар часопіса «Маладняк», орган ЦК КСМБ (рэд. М. Чарот і А. Вольны). 1 верасня: У Токіа адбылося вельмі моцнае землетрасенне, ахвярамі якога сталі амаль 100 000 чалавек. 10 кастрычніка: Здзейснены партызанскі напад на цягнік каля станцыі Слаўнае. 16 кастрычніка: Заснавана кінакампанія Уолта Дыснея. 29 кастрычніка: Абвешчана Турэцкая Рэспубліка. 2 лістапада: БДТ-1 адкрыў свой зімовы сезон пастаноўкай новай п’есы Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі». 8 лістапада: Піўны путч у Мюнхене, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Германіі. 11 лістапада: Прэзідыум Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу. 30 снежня: Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя на канферэнцыі ў Вільні прыняла рашэнне пра самароспуск і ўступленне ў КПЗБ.

Нарадзіліся 22 сакавіка: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім. 27 сакавіка: Алесь Рылько, беларускі драматург. 2 ліпеня: Віслава Шымборска, польская паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 1.2.2012). 1 жніўня: Шыман Перэс, прэм'ер-міністр Ізраіля. 17 жніўня: Карлас Крус-Дыес, венесуэльскі мастак. 8 верасня: Расул Гамзатаў, аварскі паэт (пам. 3.11.2003). 9 верасня: Карлтан Гайдузек, амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1976 (пам.12.12.2008). 9 верасня: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр. 13 снежня: Філіп Уорэн Андэрсан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.

Памерлі 6 лютага: Эдвард Эмерсан Барнард, амерыканскі астраном. 19 жніўня: Вільфрэда Парэта, італьянскі сацыёлаг. 28 снежня: Аляксандр Эйфель, французскі інжынер (нар. 15.12.1832).