Ітуры () — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны.

Геаграфія Да канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Значную частку тэрыторыі пакрывае трапічны лес Ітуры.

Насельніцтва Насельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005).

Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см.

Флора і фауна У правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы.

Фотагалерэя

Катэгорыя:Правінцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга