Томас Сарджэнт (; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2011) сумесна з Крыстаферам Сімсам «за эмпірычнае даследаванне прычынна-следчых сувязяў у макраэканоміцы».

Бакалаўр (1964) Каліфарнійскага ўніверсітэта (Берклі); доктар філасофіі (1968) Гарвардскага ўніверсітэта. Выкладаў у Пенсільванскім (1970-71), Мінесоцкім (1971-87), Чыкагскім (1991-98), Стэнфардскім (1998—2002) і Нью-Ёркскім (з 2002) універсітэтах.

Лаўрэат прэміі Немерса (1996). Прэзідэнт Таварыства эканамічнай дынамікі (1989-92), Эканаметрычнага таварыства (2005) і Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (2007).

Асноўныя працы «Макраэканамічная тэорыя» (Macroeconomic Theory, 1979); «Дынамічная макраэканамічная тэорыя» (Dynamic Macroeconomic Theory, 1987).

Спасылкі

Старонка Т. Сарджэнта на сайце Нью-Ёркскага ўніверсітэта Старонка Т. Сарджэнта на сайце Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў

Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Эканамісты ЗША