Галава каталонскага селяніна — сімвалічная паслядоўнасць карцін алеем і алоўкам Жуана Міро, зробленых паміж 1924 і 1925 гадамі. Міро пачаў працу ў той жа год, у які Андрэ Брэтон апублікаваў свой «Маніфест сюррэалізму: Растваральная рыба». Часткова серыя была зробленая ў Парыжы. Для Міро «сялянскі» азначае яго сувязь з сельскім веданнем, пераклікаецца з каталонскай ідэнтычнасцю.

У Фондзе Жуана Міро захоўваецца некалькі падрыхтоўчых малюнкаў гэтай серыі.

Праца паказвае сувязь Міро з радзімай на працягу ўсёй яго кар’еры. Жуан Міро стварыў гэтую серыю ў адказ на забарону каталонскай мовы Мігелем Прыма дэ Рывер. Ён быў таксама пад уплывам сельскай мясцовасці Баш-Камп. У гэтай серыі ён развівае мову, заснаваную ў такіх работах, такіх «Каталонскі пейзаж». Паводле адной інтэрпрэтацыі, паслядоўнасць карцін Міро — у прагрэсіўным спрашчэнні адной і той жа сцэны. Крыстафер Грын, у сваю чаргу, кажа, што гэта не зусім лінейная тэндэнцыя да спрашчэння, а, хутчэй, дылема, унутраная дыскусія паміж мастаком, які стварае запоўненую маляўнічую прастору.

У карцінах паказваецца сінтэтычнае прадстаўленне фігуры каталонскага селяніна з паўторам такіх сімвалаў, як трохкутная галава, барада і чырвоны капялюш (барэціна). Фон карцін нейтральны, жоўтага або сіняга колеру.

Серыя Назва Год Памеры Музей Апісанне Галава каталонскага селянінаimage of the work 1924 146 × 114.2 см Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтан Работа стала калекцыяй музея ў выніку дарэння ад Collectors Committee. У ніжнім правым куце праца падпісана: Miró / 1924. На адваротным баку карціны можна прачытаць: «Joan Miro,Tête de Paysan Catalan, 1924». Галава каталонскага селяніна з гітарайimage of the work at the Thyssen-Bornemisza Museum website 1924 92.4 × 73 см Музей Тысена-Барнемісы, Мадрыд У працы бачны этап пошуку мастаком свайго стылю Галава каталонскага селянінаimage of the work on the website of the National Gallery of Modern Art Scotland 10 марта 1925 147 × 114 см Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург Карціна можа быць успрынята як аўтапартрэт Міро, які казаў пра яго каталонскую ідэнтычнасць. Яна напісана ў перыяд, калі Міро пачынае адыходзіць ад кубізму. Доўгі час праца была часткай прыватнай калекцыі Роберта Пемброўза, адкуль была выкупленая пры ўдзеле фондаў Art Fund, the Friends of the Tate Gallery і the Fund Knapping 1999 Галава каталонскага селянінаimage of the work 1925 147 × 115 см Музей сучаснага мастацтва, Стакгольм Рэгістрацыйны нумар працы — MOM 445; у музей праца патрапіла ў 1989 годзе як спадчына Джэрарда Баньера (Gerard Bonnier); раней яна належала Jacques Viot, Galerie Pierre (Loeb), Private Samling, Marcel Mabille і Svensk-Fransk Konstgalleriet.

Выстаўкі ГодВыстаўкаМесцаГорадЗаўвагі1934Ausstellung Kunsthaus Zürich ЦюрыхCatalogue number exposure: 861936International Surrealist Exhibition New Burlington Galleries ЛонданCatalogue number exposure : 2101980XIX & XX Century Master Paintings Acquavella Galleries, Inc. Нью-ЁркCatalogue number exposure : no. 13.1982Miró in Ameria Museum of Fine Arts Х’юстанNon numbered Catalogue1993Joan Miró: 1893—1993 Фонд Жоана Міро БарселонаCatalogue number exposure : 621993Joan Miró: Campo de Estrellas Museo Nacional Centro de arte Reina Sofia МадрыдCatalogue number exposure : 71993Joan Miró Нью-Ёркскі музей сучаснага мастацтва Нью-ЁркCatalogue number exposure : 391997Joan Miró: Campesino catalán con guitarra Fundación Colección Thyssen-Bornemisza МадрыдCatalogue number exposure : 11998-1999Joan Miró Moderna Museet & Louisiana Museum of Modern Art Стакгольм& ХумблебакCatalogue number exposure : 172004Joan Miró 1917—1934: La Naissance du Monde Цэнтр Пампіду ПарыжCatalogue number exposure: 582008La invención del siglo XX. Carl Einstein y las vanguardias Museo Nacional Centro de Arte Reina Sofía МадрыдCatalogue number exposure : 952008Miró: la tierra Palazzo dei Diamanti і Museu Thyssen-Bornemisza ФерараМадрыд2011Miró: The ladder of scape Галерэя Тэйт ЛонданExposició coorganitzada per l'Institut Ramon Llull.2011Miró: L’escala de l’evasió Фонд Жуана Міро БарселонаCatalogue number exposure 1

Крыніцы

Літаратура

Kramer, Hilton. «Modern Art at the National Gallery.» The New Criterion 7, no. 8 (April 1989): 3. 1989

Dupin, Jacques. Miró. New York, 1962: 162, 166. 1962

Катэгорыя:Карціны Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі мастацтва