Сема́́нтыка ці Семасіялогія (састар.) — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы змест слоў. Слова «семантыка» вынайшаў у канцы XIX стагоддзя французскі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб семантыцы.

У прыватнасці, семантыка мае наступныя аб’екты вывучэння: значэнне складаных слоў; унутраная форма слоў, у якіх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры; сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сінаніміі, антаніміі, полісеміі, гіпераніміі, гіпаніміі, і г. д.); размеркаванне актантаў усярэдзіне выказванняў; умовы сапраўднасці выказвання; крытычны аналіз гаворкі; прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной семантыкі.

Нарэшце, семантыка знайшла новую вобласць ужывання ў вывучэнні моў праграмавання ў інфарматыцы, для якой яна была развітая фармальна.

Спасылкі