Джэцун Пема (нар. 4 чэрвеня 1990, Тхімпху) — жонка Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчука, пятага караля Бутана. Іх вяселле адбылося 13 кастрычніка 2011 года ў Пунакха-дзонге.

Яна другая з пяці дзяцей у сям’і. Яе бацька працуе пілотам на камерцыйных авіялініях, а маці з’яўляецца пляменніцай жонкі другога караля Бутана.

Пачатковую адукацыю атрымала ў Індыі. Цяпер вучыцца ў лонданскім Regent's College па спецыяльнасці міжнародныя зносіны. Апроч роднага дзонг-кэ, валодае англійскай мовай і хіндзі.

Спасылкі Самы малады ў свеце кароль жаніўся (фотарэпартаж)

Катэгорыя:Члены каралеўскага дому Бутана