Леанід Рыгоравіч Гейштар (, г. Гомель, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі канаіст, алімпійскі чэмпіён 1960 года, чэмпіён свету. Заслужаны майстар спорту СССР.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі ўніверсітэт у 1969 годзе. З 1976 года трэнер ДЮСШ «Чырвоны сцяг».

Спартыўная кар’ера Алімпійскі чэмпіён 1960 года ў каноэ-двойцы з Сяргеем Макаранкам на дыстанцыі 1000 м Чэмпіён свету ў каноэ-двойцы 1963 (1000 м) Чэмпіён Еўропы 1961 і 1963 (10 000 м) 8-кратны чэмпіён СССР 1959—1963 гадоў на розных дыстанцыях.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды Званне заслужанага майстра спорту СССР у 1960 годзе.

Літаратура БЭ ў 18 тамах, Т.5, Мн., 1997, 136

Спасылкі

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ паводле алфавіта