500px|right Сеуцкая сцяна () — сістэма памежных збудаванняў, якія аддзяляюць іспанскі паўанклаў Сеута ад каралеўства Марока. Пабудавана ў 2001 годзе на сродкі ЕС з мэтай абароны Еўропы ад некантралюемага наплыву нелегальных мігрантаў з Афрыкі.

Уяўляе сабой паралельныя загараджальныя збудаванні 3-метровай вышыні, аплеценыя калючым дротам, паміж якімі зроблены праход для памежнікаў. Сцяна абсталявана відэакамерамі, датчыкамі шуму і руху, закліканымі выявіць спробы перасячэння сцяны з боку нелегальных эмігрантаў і кантрабандыстаў.

Нягледзячы на пратэсты мараканскага ўрада (які мае прэтэнзіі на іспанскія паўанклавы ў Афрыцы), іспанскі ўрад у наш час заняты будаўніцтвам падобнай сцяны вакол яшчэ аднаго паўночнаафрыканскага паўанклава — Мелільі.

Гл. таксама Мараканская сцяна

Катэгорыя:Абарончыя лініі Катэгорыя:Геаграфія Іспаніі Катэгорыя:Палітыка Іспаніі Катэгорыя:Геаграфія Марока Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Міграцыя насельніцтва Катэгорыя:Сеута Катэгорыя:Еўрапейскі міграцыйны крызіс