Валерый Пятровіч Шарый (, , Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР (1975). Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).
Спартыўная кар’ера Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронзавы прызёр (1979, Сафія).
Чэмпіён VI і VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільня; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнародных турніраў: «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979).
Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія).
Трэнерская кар’ера У 1980—82 і 1988—91 старшы трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы савецкіх войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Нацыянальнй алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Цяжкаатлеты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Трэнеры Беларусі