Касакоўскія — шляхецкі род гербаў «Слепаўрон» і «Корвін».

Першыя прадстаўнікі згадваюцца ў XV ст. Прозвішча пайшло ад вёскі Касакі каля Цеханаўца на Падляшшы.

У XVI ст. утварылася шмат галін роду. Нікадзім Францішак Касакоўскі (каля 1556 — 1609) трымаў некаторыя староствы ў Вялікім Княстве Літоўскім і дзякуючы шлюбам з прадстаўніцамі літоўскіх магнацкіх родаў заклаў трывалы падмурак роду ў Вялікім Княстве.

Некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі графскі тытул, аднак афіцыйна атрымалі яго толькі ў 1781 годзе.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Ян Непамуцэн Касакоўскі (1755—1808) — біскуп віленскі Сімон Марцін Касакоўскі (1741—1794) — польны і апошні вялікі гетман літоўскі Юзаф Казімір Касакоўскі (1738—1794) — біскуп інфлянцкі

Галерэя

Літаратура

Спасылкі