Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская (нар. 9 жніўня 1990, Мінск) — беларуская тэнісістка. Малодшая сястра футбаліста кіеўскага «Дынама» Арцёма Мілеўскага.

9 чэрвеня 2007 Ксенія ў пары з польскай тэнісісткай Уршулай Радваньскай выйграла адкрыты чэмпіянат Францыі сярод дзяўчат. У фінальнай гульні польска-беларускі дуэт абыграў у двух сэтах (6-1, 6-4) румынку Сарану Кырсцю і амерыканку Алексу Глэтч. Праз два месяцы, 8 верасня, Мілеўская і Радваньска выйгралі Адкрыты чэмпіянат ЗША сярод дзяўчат. На гэты раз у фінале ў двух сэтах з лікам (6-1, 6-2) былі абыграны грузінская тэнісістка Вольга Калашнікава і расіянка Ксенія Лыкіна.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Беларусі Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат