Фелікс Зандман (; 1927, Гродна — 4 чэрвеня 2011) — навуковец і інжынер, заснавальнік і галоўны тэхнічны дырэктар міжнароднай кампаніі «Vishay Intertechnology» — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў электронных кампанентаў у свеце.
У гады Другой сусветнай вайны Фелікс Зандман і яшчэ 4 яўрэі выжылі ў Катастрофе, дзякуючы дапамозе праведнікаў сусвету Ганны і Яна Пухальскіх.
З 1946 па 1949 гг. ён вучыўся ў Францыі ва Універсітэце Нансі па спецыяльнасцях фізіка і тэхніка, і паралельна, у тэхнічным універсітэце Grande école d'ingénieurs (фр.). Ён атрымаў ступень доктара філасофіі ва ўніверсітэце Сарбоны, абараніўшы дысертацыю па тэме фотапругкасці.
Фелікс Зандман быў узнагароджаны медалём Э. Лонгстрэта (Інстытут Франкліна, 1962) і іншымі ўзнагародамі.
Спасылкі В.Дрэма. Памёр чалавек, які спансараваў аднаўленне гродзенскай сінагогі, Штодыднёвiк «Твой стыль» 07.06.2011
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Халакост у Польшчы Катэгорыя:Халакост у Беларусі Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Вязні гета Катэгорыя:Вязні польскіх гета