Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (, Сураж — Спісы ахвяр Крыніца: Беларускі «Мемарыял», Віцебск, НКУС) — беларускі мастак.

Біяграфія З мяшчанскай стараверскай сям’і.

Выпускнік Віцебскага камерцыйнага вучылішча (1915). Вучыўся ў Петраградскім Лясным інстытуце. У маі 1916 года прызваны ў войска, скончыў паскораны курс у Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы ў Петраградзе, прапаршчык лёгкай палявой артылерыі.

Пасля вайны вярнуўся ў Віцебск, вучыўся ў Школе жывапісу і малюнка Іегуды Пэна. Выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (1920—1937). У 1927 годзе жыў у Віцебску па адрасе: вул. Леніна, д. 32.

Займаўся гравюрай, жывапісам, ілюстраваў кнігі.

У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і іншых выданнях з’явіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасці мастака Мініна»https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Viciebski_proletary.zip/1933-021.pdf аўтарства Віталя Зэйдэль-Вольскага. У тэксце даводзілася, што Мінін займаецца класавым шкодніцтвам.

Віталь Зэйдэль-Вольскі пісаў:«Экслібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнаграфізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненнем знаходзіў у гэтых экслібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага „нацыянальнага адраджэння“».Арыштаваны 1 лістапада 1937 года ў Віцебску па адрасе: вуліца 1-я Ветэрынарная, д. 34. Асуджаны 19 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС СССР як «член ПАВ» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 19 мая 1958 года. Групавая справа Мініна і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Творы

150px|left|thumb|Экслібрыс Аляксандра Шлюбскага (1926) thumb|Я. Мінін «Ільінская царква ў Віцебску», 1927 г. «Стары Віцебск» (1926-28, серыя дрэварытаў) «Помнікі драўлянага дойлідства Беларусі» (1927—1928, серыя дрэварытаў) «Вайна» (1932) «Цэх Віцебскай фабрыкі акуляраў» (1935, алей) экслібрысы

Творы захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску, ДМВМ у Маскве. Экслібрысы Мініна экспанаваліся на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака (1928, Лос-Анджэлес).

Крыніцы

Літаратура Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг., Мн., 1975 Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173

Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5: Биографический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСэ им. П. Бровки, 1981. — Т. 5. — 740 с., ил. — 50 000 экз.

Спасылкі Баринов И. Ефим Минин: уточнение биографии (по материалам личного дела) // Запісы беларусаведа, 30.6.2023. Ефим Минин МІНІН Яўхім (Яфім) Сямёнавіч/ Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Леанід Маракоў Минин, Ефим Семёнович // Віцебская энцыклапедыя МИНИН Ефим Семенович // Расійская Яўрэйская Энцыклапедыя

Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі