Бары́с Валье́хаПаводле правілаў іспанскай мовы. Распаўсюджаны таксама «англійскамоўны» варыянт Валеджа. (; нарадзіўся 8 студзеня 1941«Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107 ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.
Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).
Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з'яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.
З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.
У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).
Крыніцы і заўвагі
Спасылкі Афіцыйная старонка Барыса Вальехі Біяграфія Галерэя твораў
Катэгорыя:Мастакі-фантасты Катэгорыя:Мастакі Перу Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Натуршчыкі