Саламон Барысавіч Юдовін (Шлоймэ Барухавіч); (27 кастрычніка 1892 (5.12.1894), Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — , Ленінград) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, , этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» («Яўрэйскага адраджэння») і мадэрну.
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва Саламон Барысавіч (Шлоймэ Барухавіч) Юдовін нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы пад Віцебскам (у 50 км на захад) у яўрэйскай сям’і. Бацька будучага мастака быў рамеснікам, маці — хатняй гаспадыняй.
У 1906 годзе быў прыняты ў віцебскую Школу малявання і жывапісу І. Пэна.
У 1910 годзе дзякуючы дапамозе свайго дзядзькі С. Ан-скага пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў мастацкай школе (якое ўзначальваў М. К. Рэрых, і адначасова з 1911 года да 1913 года навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна, а затым у школе Таварыства заахвочвання мастацтва ў М. В. Дабужынскага.
Удзел у экспедыцыях С. Ан-скага
С. Юдовіна з юнацтва прыцягваў рух «Яўрэйскага рэнесансу», які быў часткай агульнага авангарднага руху ў мастацтве Расіі. Гэты рух шмат у чым і сфармаваў яго мастацкія цікавасці. Удзельнікі «Яўрэйскага рэнесансу» бачылі сваю галоўную задачу ў вывучэнні і мастацкім асэнсаванні яўрэйскай нацыянальнай спадчыны: яўрэйскіх звычаяў і традыцыйнага яўрэйскага побыту. Юдовін цалкам падзяляў мэты руху «Яўрэйскага рэнесансу», і таму з энтузіязмам прыняў прапанову ўдзельнічаць у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай мяжы аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны (Падольская, Валынская і Кіеўская) губерні, арганізаваных у 1912—1914 гадах (ЯГЭТ)Соломон Юдовин пад кіраўніцтвам С. Ан-скага на сродкі Уладзіміра Гінцбурга — сына барона .
Захаванне традыцый народнага мастацтва яўрэяў Расійскай імперыі было асноўнай мэтай гэтых экспедыцый, у якіх Юдовін выконваў абавязкі сакратара, мастака і фатографа. Ён замалёўваў і фатаграфаваў усё, што адносіцца да — прадметы яўрэйскага побыту, рытуальныя прыналежнасці, надмагіллі (мацэвы), роспісы сінагог, яўрэйскіх арнаментаў, вывучаў мастацкія асаблівасці яўрэйскага рытуальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як фотамастак Юдовін працаваў у тэхніцы (), імкнучыся ператварыць фатаграфіі ў творы мастацтва шляхам уздзеяння на іх у працэсе здымкі і праяўленняСтарые фотографии.
Далейшае жыццё
У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут. У 1923 годзе пераехаў у Ленінград. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Яраслаўлі.
Творчасць С. Юдовін працаваў у галіне станковай, кніжнай графікі, экслібрыса. У творчасці мастака дамінаваў тарцовы дрэварыт (ксілаграфія).
У 1920-я гады зрабіў серыі гравюр «Стары Віцебск», «Мястэчка», «Грамадзянская вайна», аб’яднаныя ім у вялікі цыкл «Былое».
Сярод яго работ: цыкл гравюр «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдэніча» (1933), гравюры «Новабудоўлі Беларусі», «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—1947), «Някрасаўскія мясціны» (1944), «Ленінград сёння» (1949) ілюстрацыі да твораў П. Паўленкі, В. Форш, Л. Фейхтвангера, А. Дадэ і іншыя.
Персанальныя выстаўкі С. Б. Юдовіна адбыліся ў Віцебску (1926), Яраслаўлі (1944), Ленінградзе (1956), Іерусаліме (1991). Творы Юдовіна экспанаваліся на міжнароднай дэкаратыўнай выстаўцы ў Мілане ў 1927 годзе, выстаўцы кніжнага знака ў Лос-Анжэлесе ў 1928 г. і інш.
У 2015 годзе ў Нью-Ёрку адбылася выстаўка «Shtetl: Graphic Works and Sketches of Solomon Yudovin (1920—1940)», дзе былі паказаны гравюры даваеннага часу, фатаграфіі і замалёўкі мастака, выкананыя ім у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 1912—1914 гадоў па гарадах і мястэчках у мяжы яўрэйскай аселасці.
Памяць У 1999 годзе РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку «С. Б. Юдовін. Віцебск. Касцёл Св. Антонія». Тыраж — 90 000 асобнікаў.
Літаратура Бродский В. Я., Земцова А. М. монография «Соломон Борисович Юдовин». Л., 1962; Е. М. Юдовин На волнах моей памяти. Воспоминания, JKDesign, Хайфа, 2010; «Гравюра на дереве» Гр. Сорокина, 1941. Издательство «Изокомбинат»; Александрова И. А. Петербург — Петроград — Ленинград в произведениях русских и советских художников. Каталог выставки. Ленинград. Художник РСФСР. 1980 Шматаў В. Ф. Белоруская станковая графiка. Мінск. Беларусь. 1978 Никифоровская И. В. Художники осаждённого города. Ленинградские художники в годы Великой Отечественной войны. Л. Искусство. 1985 Matthew Cullerne Bown. A Dictionary of Twentieth Century Russian And Soviet Painters. 1900-1980s. Izomar Limited. London. 1998 Галушкина А. С. и др. Выставки советского изобразительного искусства. 1917—1932 гг. Справочник. Т.1-3. М. Советский художник. 1965—1973 Яков Бердичевский. Народ книги. К истории еврейского библиофильства в России. Киев. Дух и литера. 2009
Церашчатава В. В. Радзіма Юдовіна //
Катэгорыя:Вучні Юдаля Пэна Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Гравёры Беларусі Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва ў філатэліі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Фатографы Беларусі