Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў. Уваходзіць у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.
Гісторыя Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» вядзе сваю гісторыю з 1938 года.
6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкіх мастакоў БССР». Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы змяняла сваю назву і ў выніку правапераемнікам Саюза мастакоў Беларусі стаў Беларускі саюз мастакоў. У 1995 годзе Саюз мастакоў аб’ядноўваў каля 990 членаў.
Задачы стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў; спрыянне працы мастацтвазнаўцаў; паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза; ахова аўтарскіх правоў членаў саюза; супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны; захаванне маёмасці саюза.
Кіраванне З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі. Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў. Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання. Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму. Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.
Старшыні Уладзімір Савіч (2007—2013, снежань) Рыгор Сітніца (2013—2019, снежань) Глеб Отчык (2019—2025, снежань) Андрэй Васілеўскі (з 23 снежня 2025)
Прадпрыемствы БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».
Секцыі Жывапіс Графіка Скульптура Дэкаратыўна-прыкладная Манументальна-дэкаратыўная Тэкстыль Графічны дызайн Афармленчая Тэатр і кіно Мастацтвазнаўства Маладзёвая
Гл. таксама Спіс членаў Беларускага саюза мастакоў
Літаратура
Спасылкі Беларускі саюз мастакоў
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе Катэгорыя:1938 год у Беларусі