Кубізм () — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагоддзя, якая характарызуецца выкарыстаннем падкрэслена геаметрызаваных умоўных форм і імкненнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геаметрычных прымітывы — куб, конус, цыліндр. Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізма і позняга імпрэсіянізма. Кубісты таксама свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфекты і прасторавыя пабудовы на плоскасці.

Асноўныя прадстаўнікі — Пабла Пікаса і Жорж Брак.

Найбуйнейшыя дасягненні Найбольш вядомымі кубістычнымі творамі пачатку XX стагоддзя сталі карціны Пікаса «Авіньёнскія дзяўчыны», «Гітара», творы такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Фернан Лежэ, Марсель Дзюшан, скульптуры Аляксандра Архіпенка і інш. Кубізм развіваўся і па-за межамі Францыі; асабліва плённа — у Чэхаславакіі.

Літаратура Cottington D. Kubismus. — Hatje Cantz, Ostfildern-Ruit. — 2002. ISBN 3-7757-1151-1 Düchting H. Die Kunst und der Kubismus. — Belser, Stuttgart. — 2007. ISBN 978-3-7630-2477-3

Спасылкі

Кубізм на сайце Цэнтра Пампіду

Катэгорыя:Мадэрнізм