Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (; , , Гродзенская губерня (цяпер — Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — , востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.

Біяграфія У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.

У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з'ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.

Спасылкі

Працы ў музеях свету

Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі