Яўге́н Ма́ркавіч Га́нкін, сапр.: Евель Мордухавіч Ганкін (, в. Шчадрын, Жлобінскі раён — ) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968).
Муж беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей.
Біяграфія Яўген Ганкін нарадзіўся 26 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Шчадрын Жлобінскага раёна. У 1943 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя Герасімава. Адначасова з вучобай, у 1943—1944 гадах ён дапамагаў галоўнаму мастаку ў фільме «», Сяргея Эйзенштэйна. У 1944—1945 гадах Ганкін працаваў у Кіеўскай кінастудыі, а з 1946 года мастаком-пастаноўшчыкам на «Беларусьфільме»//Наша Ніва, «Факты кінабіяграфіі» Яўгена Ганкінаru_animation: Евгений Мигунов «ВГИК» (начало) .
Член Беларускага саюза мастакоў з 1952 года.
Памёр Яўген Ганкін 3 мая 1996 года.
Творчасць Яўген Ганкін займаўся афармленнем такіх класічных беларускіх фільмаў як «Паўлінка» (1952, саўмесна з С. Нікалаевым), «Хто смяецца апошнім» (1954, саўмесна з А. Грыгар’янцам), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1970), «Сыны сыходзяць у бой» (1969), «Белыя росы» (1983).
Фільмаграфія 1945 — Зыгмунт Каласоўскі 1952 — Паўлінка 1953 — 1954 — Хто смяецца апошнім 1957 — Нашы суседзіНАШИ СОСЕДИ 1958 — Гадзіннік спыніўся апоўначы 1959 — Каханне трэба берагчы 1960 — Чалавек не здаецца 1963 — Апошні хлеб 1965 — Крыніцы 1966 — Я родам з дзяцінства 1969 — Сыны сыходзяць у бой 1970 — Вайна пад стрэхамі 1973 — Заўтра будзе позна 1974 — Хлеб пахне порахам 1976 — Факт біяграфіі 1976 — Я хачу вас бачыць (, ГДР) 1983 — Белыя росы 1987 — Восеньскія сны 1993 — …Аз воздам
Памяць Яго мемуары «Крыло ангела» былі пасмяротна выдадзеныя ў Злучаных Штатах
У 2003 г. быў зняты дакументальны фільм пра Яўгена Ганкіна «Легендамі не карануйце нас».
Літаратура
Спасылкі Yevgeni Gankin Ганкин Евель (Евгений) Мордухович (Маркович) Евгений (Евель) Маркович Ганкин
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно СССР Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі