250px|thumb|«Парад партызан у Мінску» (1948) на паштовай марцы Беларусі Яўген Аляксеевіч Зайцаў ( — ) — народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973).

Біяграфія Нарадзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя ў Невелі Віцебскай губерні ў сям'і паштовых работнікаў. Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала (1920), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1926-30-х гадах на керамічным і жывапісным аддзяленні ў М. П. Міхалапа, В. В. Волкава, М. А. Керзіна, М. В. Лебедзевай. Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1930-37), дзе яго выкладчыкамі былі , К. С. Пятроў-Водкін і П. С. Навумава. З 1938 працаваў у Беларусі: кіраваў курсамі па павышэнню кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выконваў роспісы ў Тэатры оперы і балета БССР, якія цяпер страчаны. З'яўляўся членам Саюза мастакоў БССР з 1940 года. У 1948-50 гадах быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР. Сумесна з мастаком І. Ціханавым ствараў дэкаратыўныя пано для кінатэатра «Піянер». Па галоўным фасадзе кінатэатра «Піянер» размяшчаецца тэматычнае пано з каляровага шкла, фае кінатэатра аформлена мазаічным пано «Шчаслівае дзяцінства»:

Літаратура

Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 202. Евгений Алексеевич Зайцев: Нар. худож. Бел. ССР: О мире и войне: альбом / П. Н. Герасимович. — М., 1980. (1Ба201197К)

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Людзі на паштовых канвертах Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва ў філатэліі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР