Уілард Міт Ромні (; ) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры.

Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Губернатар штата Масачусетс у 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу.

Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з’езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў).

Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з’яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмен ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Біяграфія на WhoRunsGov.com Біяграфія на National Governors Association Фінансавая інфармацыя на OpenSecrets.org Навіны і каментарыі пра Ромні на The Guardian Працы Міта Ромні ці пра яго на WorldCat

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дэтройце Катэгорыя:Губернатары Масачусетса Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Кавалеры Алімпійскага ордэна Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (2012)