Чубу́т () — рака ў Патагоніі, у паўднёвай частцы Аргенціны.

Назва ракі паходзіць ад слова chupat на мове народа тэўэльчэ (), што азначае «празрысты».

Даўжыня ракі 810 км, плошча вадазбору — каля 138 000 км². Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Патагонскіх Анд і ўпадае паблізу горада Расон ў Атлантычны акіян, перасякаючы па шляху Паўпустынныя плато. Сярэдні расход вады каля 50 м³/с. Галоўны прыток ракі — Рыа-Чыка. На невялікім адрэзку рака працякае па правінцыі Рыа-Негра, на астатнім працягу — па аднайменнай правінцыі.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян