Меліціна Дзмітрыеўна Станюта (нар. 15 лістапада 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Праўнучка Стэфаніі Станюты, унучка Аляксандра Станюты.

Спартыўная кар’ера Меліціну Станюту адрознівала элегантнасць і грацыёзнасць выступленняў.

Упершыню яна заявіла пра сябе яшчэ юніёркай. Пачаўшы выступаць сярод сеньёрак (дарослых гімнастак), Меліціна адразу ж увайшла ў лік лепшых гімнастак свету. У 15 гадоў яна выйграла бронзавы медаль у практыкаваннях з абручом на чэмпіянаце свету. На чэмпіянаце Еўропы-2010 Станюта была прэтэндэнткай на медаль, але грубая памылка ў практыкаванні з мячом пакінула яе па-за межамі пастамента. На чэмпіянаце свету 2010 года ў Маскве Меліціна Станюта выйграла два бронзавых медалі — у практыкаваннях са скакалкай і ў мнагабор’і. Медаль у мнагабор’і дастаўся беларускай гімнастцы нялёгка — яна ўсяго на 0,050 бала апярэдзіла азербайджанскую гімнастку Алію Гараеву.

На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра Меліціна Станюта заняла 5-е месца. У снежні 2016 абвясціла пра рашэнне завяршыць кар’еру.

Меліціна Станюта пасля завяршэння кар’еры 1,5 года была саўладальніцай крамы аксэсуараў Variety, але бізнэс не пайшоўnashaniva.by.

Грамадзянская пазіцыя 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Зноскі

Спасылкі

Профіль FIG Профіль на сайце Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Правілы жыцця беларускай гімнасткі Мяліты Станюты +ВІДЭА — nashaniva.by

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года