Анто́н Рафаі́лавіч Брадо́ўскі (, Новааляксандраўск, цяпер Літва — , Віцебск) — беларускі калекцыянер, нумізмат, музейны работнік.
Біяграфія
У 1875 годзе скончыў Новааляксандраўскае павятовае вучылішча. Працаваў пісьмаводам, даваў прыватныя ўрокі на агульнаадукацыйных дысцыплінах. У 1881—1882 гадах загадчык Васільеўскай казённай цагельні ў Вільні. У 1882—1892 гадах дзясятнік на будаўніцтве крэпасці ў Коўне і ваеннага порта ў Лібаве. У 1893—1918 гадах у інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі.
Прымаў удзел у будаўніцтве помнікаў Кацярыне II і Міхаілу Мураўёву ў Вільні (1897—1898).
У 1915 годзе праз Першую сусветную вайну пераехаў са штабам акругі ў Віцебск.
З дзяцінства займаўся нумізматыкай і калекцыянаваннем прадметаў старажытнасці. Частку калекцыі (каля 4,5 тыс. манет і медалёў, прадметаў археалагічных раскопак, мастацкіх твораў) перадаў Віцебску і на яе аснове ў 1918 годзе заклаў Віцебскі губернскі музей, у якім працаваў загадчыкам, з 1924 года навуковым супрацоўнікам.
Сябра Віцебскай камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва (1919—1924), Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства (1924—1928).
Літаратура
Катэгорыя:Нумізматы Беларусі Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі