Ізабела Габсбургская (Ізабела Аўстрыйская) (, , 18 ліпеня 1501, Брусель — , Гент) — эрцгерцагіня Аўстрыі, інфанта Іспаніі і прынцэса Бургундыі, каралева Даніі, Нарвегіі і Швецыі.
Дачка караля Кастыліі Філіпа I і Хуаны Вар'яткі, сястра імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V. Таксама вядомая пад імёнамі Ізабела Бургундская, Ізабела Аўстрыйская і Ізабела Кастыльская.
11 ліпеня 1514 года ў адсутнасць на цырымоніі самага жаніха выйшла замуж за дацкага караля Крысціяна II. Замест жаніха на шлюбе быў яе дзядуля, імператар Максіміліян I. Праз год прыбыў архібіскуп Нарвегіі, каб суправадзіць яе ў Капенгаген. 12 жніўня 1515 года быў заключаны афіцыйны шлюб.
Ізабелу каранавалі і далі імя Елізавета (). Першы год шлюбу адносіны паміж сям'ёй Ізабелы і каралём Крысціянам II былі вельмі халаднаватыя. Палюбоўніца караля Дзівіке (дачка галандскай мяшчанкі Сігбрыты, ) была з ім у адносінах з 1507 года, і ён не збіраўся кідаць яе з-за малалетняй жонкі.
Раззлаваны імператар пачаў было дыпламатычную барацьбу з Крысціянам II, але пытанне вырашылася сам сабой у 1517 годзе, калі Дзівіке памерла (верагодна, была атручана). У наступныя гады адносіны Ізабелы з мужам значна палепшыліся.
Ізабела нарадзіла траіх дзяцей: Ганс (1518—1531), Даратэя (1520—1580), выйшла замуж за курфюрста Пфальцкага Фрыдрыха II, Крысціна (1521—1590), герцагіня Міланская, атрымала вядомасць дзякуючы партрэту, напісанаму Гансам Гальбейнам малодшым, калі англійскі кароль Генрых VIII шукаў сабе нявесту.
У немалой ступені дзякуючы хадайніцтву каралевы Ізабелы Дацкай, з Дылінгенскай турмы быў вызвалены Іаган-Каспар Аквіла, найбліжэйшы паплечнік Марціна Лютэра, які быў пасаджаны туды па ўказанні біскупа аўгсбургскагаЭСБЕ/Аквила, Иоанн Каспар.
Калі Крысціян II быў зрынуты ў 1523 годзе дваранамі, якія падтрымлівалі яго дзядзьку Фрыдэрыка, новы кароль вырашыў захаваць добрыя адносіны з сям'ёй Ізабелы. Ён асабіста напісаў ліст у Германію, прапанаваўшы ёй пенсію як каралеве-ўдаве і дазволіў застацца ў Даніі пад яго абаронай, у той час як Крысціян II бег у Галандыю. Аднак Ізабела паслала яму ліст у адказ, які пачынаўся словамі «ubi rex meus, ibi regna mea» (лат. «дзе мой кароль, там маё каралеўства»). Яна пакінула Данію разам з мужам і дзецьмі. Ізабела памерла ва ўзросце 24 гадоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XVI стагоддзя Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў паводле краін Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Даніі Катэгорыя:Жонкі манархаў Нарвегіі