Ральф Лорэн (; імя пры нараджэнні Ральф Ліўшыц, ; , , Нью-Ёрк) — амерыканскі мадэльер і бізнесмен, удастоены Саветам дызайнераў ЗША тытула «Легенда моды».

Біяграфія Ральф Лорэн нарадзіўся ў Бронксе. Сусед Кельвіна Кляйна. Выхадзец з сям'і яўрэйскіх імігрантаў з Беларусі. Яго бацькі Франк Ліўшыц (з Пінска) і Фрэйдл Котляр (з Гродна).

У 1967 годзе ён заснаваў кампанію Polo Ralph Lauren і ў 1968 годзе ўжо выпусціў сваю першую мужчынскую калекцыю адзення прэт-а-партэ. Нязмушаны стыль мадэльера, увабраў у сябе культуру амерыканскага захаду, хутка зрабіў Ральфа Лорэна знакамітым.

З 1971 года Ларэн прыступіў да выпуску жаночай лініі адзення. Акрамя адзення, Ральф Лорэн выпускае пад брэндам уласнага імя прадметы інтэр'еру, аксэсуары, парфумерыю, тавары для жывёл.

У 2011 годзе амерыканскі часопіс Forbes ацаніў стан Ларэна ў 7.5 мільярда долараў ЗША і ўключыў яго ў рэйтынг самых багатых людзей свету пад нумарам 122., Forbes.com. Праверана ў сакавіку 2012.

Спасылкі Афіцыйны сайт Ральфа Лорэна (на англійскай мове)

Катэгорыя:Мадэльеры ЗША Катэгорыя:Псеўданімы Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША