Карл IV Прыгожы (фр. Charles IV le Bel; 18 чэрвеня 1294, Клермон — 1 лютага 1328, Парыж) — французскі кароль у (1322—1328 гадах). Апошні прадстаўнік дынастыі Капетынгаў на французскім троне.

Сям’я

Жонкі

1-я: (з 1307) Бланка Бургундская (1296 — красавік 1326) 2-я: (з 21 верасня 1322) Марыя Люксембургская (1305 — 21 сакавіка 1324) 3-я: (з 13 ліпеня 1325) Жанна д’Эўро (1310 — 4 сакавіка 1371)

Дзеці thumb|left|250px|Манета Карла IV Прыгожага.

Ад 1-га шлюбу меў дваіх дзяцей: Філіпа (1313 — каля 1321) і Жанну (да 1314—1320). Ад 2-га шлюбу меў сына і дачку, якія памерлі неўзабаве пасля нараджэння. Ад 3-га шлюбу меў трох дочак: Жанну (1326—1327), Марыю (1327—1341) і Бланку Французскую, якая нарадзілася пасля смерці бацькі, (1 красавіка 1328 — 8 лютага 1393), графіню дэ Бамон, па шлюбе герцагіня Арлеанская.

Катэгорыя:Капетынгі Катэгорыя:Каралі французскія