Біньямін Нетаньяху (іўр. בנימין נתניהו — Бін'ямін Нэтан'ягу; ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля ў перыяд з 1996 па 1999 год, прэм’ер-міністр Ізраіля з 2009 па 2021 год. Лідар партыі Лікуд (1993—1999 і з 2005). Тры разы займаў пасаду міністра фінансаў Ізраіля; 9 жніўня 2005 года сышоў з гэтай пасады ў адстаўку на знак пратэсту супраць ліквідацыі ізраільскіх паселішчаў у сектары Газа. У снежні 2005 года стаў лідарам апазіцыі ў Кнэсеце.
На выбарах у Кнэсет 18-га склікання партыя Лікуд заняла 2-е месца і атрымала 27 мандатаў у Кнэсеце. Першае месца заняла партыя Кадзіма, але лідару гэтай партыі Цыпі Ліўні не ўдалося сфармаваць урад, і прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс даручыў фарміраванне ўрада лідару Лікуда Біньяміну Нетаньяху. Нетаньяху з’яўляецца першым прэм’ер-міністрам Ізраіля, які нарадзіўся пасля абвяшчэння незалежнасці.
Паходжанне. Сям’я Продкі паходзяць з Беларусі. Яго прадзед Натан Мілейкоўскі нарадзіўся ў мястэчку Крэве (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Жаніўся тры разы, першы раз з Міхаль Вейцман, ад яе мае дачку Ноа (нар. 29 красавіка 1978). У 1981 годзе развёўся з Міхаль і ажаніўся з Флор Кейтс. Яна з Брытаніі, не была яўрэйкай, але перад шлюбам перайшла ў іўдаізм. Трэцяй жонкай стала Сара Бен-Арцы. Яна нарадзіла Біньяміну дваіх сыноў: Яіра і Аўнера.
Дзяцінства і маладосць Нарадзіўся ў Ізраілі ў горадзе Тэль-Авіў. Яго бацькі няверуючыя яўрэі. Маці — Цыля Сегаль (1912—2000). Тата — Бенцыён Нетаньяху (1910—2012) паходзіў з Варшавы (Прывіслініскі край, Расійская імперыя; цяпер Польшча). Яны мелі трох дзяцей. Біньямін быў другім дзіцём. Сям’я з 1956 па 1958 і зноў з 1963 па 1967 жыла ў ЗША ў ваколіцах Філадэльфіі (штат Пенсільванія). У маладосці служыў у войску дзяржавы Ізраіль, браў удзел у вайсковых аперацыях. Потым вучыўся ў ЗША, скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю.
Пачатак кар’еры Пасля заканчэння ВНУ працаваў у ЗША дарадцам у Бостанскай кансалтынгавай фірме. Вярнуўся ў Ізраіль, дзе ў 1978 заснаваў Інстытут імя Ёнатана Нетаньяху (названы ў гонар брата, які загінуў падчас антытэрарыстычнай аперацыі). З 1980 па 1982 працаваў камерцыйным дырэктарам у гандлёвай фірме ў Іерусаліме.
Дзяржаўная служба З 1982 па 1984 гады служыў намеснікам пасла ў ЗША. З 1984 па 1988 гады Б. Нетаньяху быў прадстаўніком Ізраіля ў Сувязі аб’яднаных народаў. У 1993 годзе стаў старшынём партыі Лікуд.
Першы ўрад У 1996 годзе перамог на выбарах і стаў самым маладым старшынём урада Ізраіля. Кіраваў з чэрвеня 1996 па ліпень 1999. У 1999 годзе з-за паражэння на выбарах (дзе перамог Эхуд Барак) пакінуў дзяржаўную службу.
Другі ўрад Вярнуўся ва ўрад Ізраіля ў 2002 годзе, пасля таго як прэм’ер-міністрам стаў Арыэль Шарон. Б. Нетаньяху быў міністрам замежных спраў (2002—2003) і міністрам фінансаў (2003—2005). У 2005 годзе падаў у адстаўку. У тым жа годзе ўзначаліў партыю Лікуд з-за таго, што яе колішні старшыня А. Шарон перайшоў у партыю Кадзіма.
Трэці ўрад. Старшыня 10 лютага 2009 года на выбарах у Кнэсет Ізраіля партыя Лікуд перамагла. Б. Нетаньяху стаў старшынёй урада. Займае гэтую пасаду і ў 2018 годзе; кіруе ўрадам даўжэй, чым усе іншыя прэм’ер-міністры ў гісторыі Ізраіля.
Погляды Б. Нетаньяху лічыцца палітыкам правых поглядаў. З’яўляецца прыхільнікам захавання за Ізраілем земляў, што знаходзяцца паміж ракой Іардан і Міжземным морам. Выступае за адзіны і непадзельны Іерусалім, які павінен застацца сталіцай Ізраіля, за захаванне Ізраіля як нацыянальнай яўрэйскай дзяржавы. У той жа час пад яго кіраўніцтвам ва ўрадзе Ізраіля працавалі і працуюць неяўрэі (напрыклад, друз Аюб Кара).
Кнігі International Terrorism: Challenge and Response (The Jonathon Institute, 1980) (ISBN 0-87855-894-2) Terrorism: How the West Can Win (Як дэмакратыі могуць перамагчы тэрарызм) (Farrar Straus & Giroux, 1986) (ISBN 0-380-70321-1) A Place Among the Nations (Bantam, 1993) (ISBN 0-553-08974-9) (Месца пад сонцам ) Fighting Terrorism: How Democracies Can Defeat Domestic and International Terrorism (Diane Pub Co, 1995) (ISBN 0-374-52497-1) A Durable Peace: Israel and Its Place Among the Nations (Warner Books, 2000) (ISBN 0-446-52306-2)
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 14-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 15-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 16-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 17-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 18-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 19-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 20-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 21-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 22-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 23-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты кнэсета 24-га склікання Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Ізраіля Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Палітыкі Ізраіля Катэгорыя:Дыпламаты Ізраіля Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ізраіля Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Ізраіля пры ААН Катэгорыя:Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ізраіля Катэгорыя:Міністры фінансаў Ізраіля Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Міністры прамысловасці і гандлю Ізраіля Катэгорыя:Міністры юстыцыі Ізраіля Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Ізраіля Катэгорыя:Міністры па справах рэлігій Ізраіля Катэгорыя:Міністры навукі і тэхналогіі Ізраіля Катэгорыя:Міністры будаўніцтва Ізраіля Катэгорыя:Міністры інфармацыі і дыяспары Ізраіля Катэгорыя:Міністры сувязі Ізраіля Катэгорыя:Міністры рэгіянальнага развіцця Ізраіля