Вікіпедыя на валапюк (Vükiped Volapükik) — раздзел Вікіпедыі на штучнай мове валапюк.
Раздзел Вікіпедыі на валапюк стаў другім з буйных (следам за Ламбардскай) з паказчыкам «глыбіні» (суб’ектыўны паказчык якасці зместу), блізкім да нуля. Прычына нізкага значэння гэтага паказчыка — пераважная большасць артыкулаў створана ботамі.
На ў Вікіпедыі на мове валапюк налічваецца .
Гісторыя
Хаця першыя 4 артыкулы з’явіліся ўжо ў лютым 2003 года, але толькі на ліпень вікістатыстыка паведамляе пра першага ўдзельнікаСтатыстыка Вікіпедыі — Валапюк . Другі з’явіўся ў студзені 2004 года. Да гэтага моманту колькасць артыкулаў узрасла з 8 да 14.
У кастрычніку 2006 года ў праекце зарэгістраваўся ўдзельнік Сержыа Мейра (бразілец), пад нікам Smeira, які пачаў актыўна выкарыстоўваць бота для павелічэння колькасці артыкулаў. Да таго моманту, як ён запусціў бота, у раздзеле было каля 760 артыкулаў.
23 жніўня 2007 года колькасць артыкулаў у раздзеле перавысіла 50 тысяч. 5 верасня таго ж года ў раздзеле колькасць артыкулаў склала больш за 90 тысяч, тым самым раздзел на валапюк стаў буйнейшым у Вікіпедыі на штучнай мове, абагнаўшы раздзел на эсперанта. 8 верасня 2007 года, дзякуючы новай заліўцы ботам, раздзел на мове валапюк стаў 15-м, які дасягнуў мяжы ў 100 тысяч артыкулаў.
У верасні 2007 года на Мета-вікі абмяркоўвалася магчымасць закрыцця раздзела, урэшце было вырашана яго захавацьm:Proposals for closing projects/Closure of Volapük wikipedia. У снежні 2007 года пачалося новае абмеркаванне, гэтым разам прапановы выдаліць усе артыкулы, створаныя ботамm:Proposals for clossing projects/Radical cleanup of Volapük Wikipedia. Але і гэтая прапанова таксама была адхілена.
Заснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс у снежні 2007 года папрасіў выключыць раздзел са спісуПросьба Джымі Уэйлса аб выключэнні раздзела са спісу раздзелаў Вікіпедый, адсартаваных паводле памеру, а ў студзені 2008 года выказаўся ў падтрымку выдалення артыкулаў, створаных ботамМеркаванне Джымі Уэйлса аб раздзеле на валапюк.
У адказ на крытыку адміністратар smeira напісаў: «Я падумаў, што змагу зацікавіць каго-небудзь і, магчыма, прывабіць да вывучэння мовы, зрабіўшы нешта вар’яцкае, — напрыклад, забяспечыўшы неверагодна хуткі рост раздзела»старонка абмеркавання адміністратара Vo. Для дасягнення гэтай мэты ён выкарыстоўвае ботаў, ствараючы артыкулы-загатоўкі пра населеныя пункты розных краін (гэтая методыка выкарыстоўваецца шмат якімі іншымі раздзеламі Вікіпедыі: бяруцца звесткі з адпаведных артыкулаў «зыходнага» раздзела і дадаюцца ў перакладзены на «мэтавую» мову шаблон). Як адзначае Smeira, ён з’яўляецца адзіным аўтарам дадзенага раздзела, бо сярод усіх носьбітаў мовы палова валодае мовай на пачатковым узроўні, недастатковым для напісання артыкулаў, а большасць з астатніх не цікавіцца ні Вікіпедыяй, ні інтэрнэтам, ні камп’ютарамі наогул.
Адначасова з заяўкамі на закрыццё Вікіпедыі на мове валапюк былі створаны заяўкі на закрыццё Вікіслоўніка на гэтай мове. Спроба ж адкрыць адпаведную Вікітэку была беспаспяховай. Потым у 2008 годзе цікаўнасць да праекта страціў і SmeiraСтаронка абмеркаванняў Smeira:vo:Patikos:Keblünots/Smeira.
Станам на 1 верасня 2015 года колькасць правак у праекце стабільна расце толькі дзякуючы інтэрвікі-ботамWikipedia Statistics — Edit and Revert Trends: Volapük . Колькасць правак у суткі (уключаючы ботаў) рэдка перавышае 15Гл. старонку апошніх змен :vo:Special:RecentChanges.
Спасылкі Of bots and conlangs: the Volapük Wikipedia Volapuko jam superas Esperanton en Vikipedio http://everythingscorner.blogspot.com/2007/10/wikipedia-in-volapk-exponential-growth.html https://millosh.wordpress.com/2008/01/01/resources-for-the-volapuk-case/ http://www.aclweb.org/anthology/U/U09/U09-1004.pdf Benokömö! Ini Vükiped Volapükik!
Валапюк Валапюк Катэгорыя:Валапюк